ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Адышоў у вечнасць кс. прэлат Юрый Стэцкевіч

З жыцця Касцёла

13 снежня па ўзнагароду да Пана адышоў пробашч парафіі св. Войцеха-Адальберта ў Калінінградзе (Расія) кс. прэлат Юрый Стэцкевіч. Яшчэ ў канцы верасня ён праводзіў у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі рэкалекцыі для святароў…
Кс. Юрый нарадзіўся 1 кастрычніка 1954 года ў Гродне. У дзяцінстве выехаў з бацькамі ў Польшчу на Заходняе Памор’е. У 1975 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Шчэціне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 12 красавіка 1981 года.
 

Выключная Маці

З жыцця Касцёла

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зэльве, 2019 г.Штогод падчас Адвэнту перажываем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл запрашае нас праслаўляць Бога за прадказаную спрадвеку Жанчыну, чыё патомства сцерла галаву д’яблу, – Марыю.
Місія для
   Маці Адкупіцеля

    Нам пашанцавала жыць у час, калі Бог вярнуў людзям годнасць Яго дзяцей. У Езусе Хрысце Творца прынізіў сябе, прыняў “постаць слугі” (параўн. Флп 2, 7), стаў адным з нас, нашым братам, каб адарыць удзелам у сваім жыцці, у сваёй велічы і славе.
   

Папаўненне ў ордэне францысканцаў

З жыцця Касцёла

Пастава ляжання крыжом у знак поўнага прысвячэння сябе БогуВа ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных склаў вечныя манаскія абяцанні бр. Віктар Марыя Мялешка OFMConv. Урачыстасць адбылася падчас св. Імшы ў францысканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне.
Манаскія абяцанні жыць у чыстасці, убостве і паслухмянасці бр. Віктар прынёс у прысутнасці а. Антонія Пажэцкага OFMConv, дэлегата правінцыяльнай дэлегатуры ў Беларусі, што належыць да правінцыі Маці Божай Беззаганнай у Варшаве (Польшча). Святар моцаю ўдзеленай яму ўлады абяцаў бр. Віктару жыццё вечнае, калі той стрымае складзеныя шлюбы.
   

Дыяцэзіяльнаму выдавецтву 25 гадоў!

З жыцця Касцёла

За час існавання ўстановы рэалізавана больш за 300 выданняў.
Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі сёлета адзначае сярэбраны юбілей. Дата яго заснавання сімвалічная, паколькі прыпадае ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці – галоўнай заступніцы дыяцэзіі.
   

Стартуе беатыфікацыйны працэс манахіні з Гродзеншчыны

З жыцця Касцёла

Варшаўская архідыяцэзія распачынае беатыфікацыйны працэс с. Ванды Банішэўскай з Кангрэгацыі Сясцёр ад Анёлаў, містычкі і стыгматычкі. Першая ўрачыстая сесія запланавана на 9 лістапада бягучага года ў капліцы Дома варшаўскіх арцыбіскупаў.
Родам з нашай дыяцэзіі
    Ванда Банішэўская нарадзілася ў 1907 годзе ў вёсцы Каменка каля Навагрудка. Жыла там разам з бацькамі, братамі і сёстрамі, пакуль не ўступіла ў бесхабітовую Кангрэгацыю Сясцёр ад Анёлаў у Вільнюсе.
    У новую кангрэгацыю, якая была створана, каб дапамагаць святарам у іх душпастырскай працы, дзяўчына ў першы раз накіравалася ў 16 гадоў. Аднак яе не прынялі, бо не падыходзіла па ўзросце. Параілі спачатку скончыць школу.
   

Старонка 16 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.