ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 
З жыцця Касцёла

“Бедныя – гэта вашы спадары”

З жыцця Касцёла

Папа Францішак падчас супольнага паcілку з бяздомнымі ў ватыканскіх пакояхCharité [шарітэ]… Слова шамаціць і нібы атуляе. Нездарма ў перакладзе з французскай мовы яно азначае “міласэрнасць”. Справам міласэрнасці і служыць супольнасць сясцёр св. Вінцэнта дэ Поля – шарыткі. У Беларусі манахіні нясуць паслугу ўжо 30 гадоў. Пра сутнасць бяды і процідзеянне ёй распавядае сястра шарытка Юлія Новікава.
– На вуліцах нашай краіны чыста і акуратна, спаткаць якога-небудзь валацугу таксама даводзіцца нячаста. Ці адлюстроўвае гэта сапраўдны стан рэчаў адносна ўбогіх у Беларусі? Які маштаб мае праблема людзей, што знаходзяцца ў патрэбе?
    – Згодна. Можна прайсціся па Мінску і нікога не заўважыць. Часам сустрэнеш бяздомнага ў цэнтры горада ці на вакзале. Ведаю, што ў сталіцы ёсць начлежка, дзе чалавек без жылля можа правесці ноч, і сталовая для бедных. Апошнюю, дарэчы, утрымліваюць пратэстанты. Аднак ці арганізавана на дзяржаўным узроўні нейкая дапамога для чалавека, каб ён мог выйсці са складанага становішча? Хіба не.
 
У Гудагаі развіталіся з а. Леанардам Цеханоўскім, кармэлітам босым

З жыцця Касцёла

Памерлы святар на працягу 21 года служыў  у мясцовай парафіі i парафіі св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне.

16 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (дэканат Астравец) развіталіся са спачылым а. Леанардам Цеханоўскім OCD. Памерлы святар на працягу 21 года служыў у мясцовай парафіі i парафіі св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне.
На Эўхарыстыі, падчас якой дзякавалі Пану Богу за дар святара, яго адданае і вернае служэнне, сабраліся шматлікія вернікі з парафіі і з іншых мясцовасцей. Усе дзякавалі Богу за тое, што мелі магчымасць сустрэць а. Леанарда, які сваім простым і сціплым ладам жыцця змог захапіць Богам іншых людзей.
   
Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы!

З жыцця Касцёла

Падчас леташняй акцыі Беларусь на міжнароднай арэне прадстаўляў толькі МінскДзеці з усіх кантынетаў злучацца ў Ружанцовай малітве 18 кастрычніка, у Дзень св. евангеліста Лукі, які распавёў гісторыю дзяцінства Езуса і, паводле традыцыі, лічыцца асобай, блізкай Маці Божай. Упершыню ў акцыі “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы” прымуць удзел і ўсе дыяцэзіі нашай краіны.
Хлопцы і дзяўчаты злучацца ў малітве ў адной супольнай інтэнцыі – будуць прасіць аб міры і еднасці ў свеце. Адказныя за акцыю асобы з кожнай дыяцэзіі арганізуюць групу дзяцей і іх бацькоў у галоўнай святыні дыяцэзіі. Гэтыя групы будуць бачыць і чуць адзін аднаго праз тэлемост, праводзячы загадзя падрыхтаваную сваю частку Ружанца. Таксама будзе ісці агульная анлайнтрансляцыя мерапрыемства з Мінска, з пляцоўкі ля Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. Анлайн-трансляцыя дасць магчымасць далучыцца да акцыі тым, хто плануе збірацца на малітву ў сваім мясцовым касцёле, а не ў цэнтральнай дыяцэзіяльнай святыні.
   
У Гродзенскай ВДС распачаўся новы навучальны год

З жыцця Касцёла

Апостальскі нунцый абп Антэ Ёзіч да семінарыстаў: “Няхай малітва стане для вас нагодай да асабістай сустрэчы з Богам”.
Ва ўрачыстай інаўгурацыі, якая ўжо ў 32-гі раз адбылася ў гродзенскай семінарыі, прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп намінат Юзаф Станеўскі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, выкладчыкі і выхаваўцы, духавенства, манаскія сёстры, свецкія супрацоўнікі семінарыі, бацькі і блізкія семінарыстаў.
   
Старонка 6 з 153:

Актуальны нумар

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.