У гродзенскай катэдры адбыўся чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі
кс. Юрый Марціновіч
03 красавіка 2022
|
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшло набажэнства, падчас якога быў здзейснены чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Малітоўная сустрэча распачалася набажэнствам Крыжовага шляху, які ў гэты дзень праводзілі прадстаўнікі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.
Затым адбылася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх заахвоціў вернікаў да гарачай малітвы ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, а найперш ва Украіне.
Затым адбылася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх заахвоціў вернікаў да гарачай малітвы ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, а найперш ва Украіне.