ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Вера адрадзілася і ўзмацняецца

З жыцця Касцёла

ХХ гадоў Гродзенскай дыяцэзіі

Як адна парафіяльная сям’я мы дзякуем Богу за ўсе тыя ласкі, якімі Ён нас адарыў. Дваццатая гадавіна заснавання Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца асаблівай нагодай, каб падзякаваць Богу за апеку над намі. У кожнай ініцыятыве Касцёла на першым месцы знаходзіцца чалавек і яго збаўленне. Сёння ў нашай дыяцэзіі нараджаюцца новыя ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю Касцёла.
 

Кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля

З жыцця Касцёла

Айцец Станіслаў Станеўскі (CSsR) ужо тры гады з’яўляецца пробашчам у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Перад такой вялікай падзеяй у жыцці Касцёла, якой з’яўляецца кансэкрацыя святыні, а. Станіслаў прыгадаў гісторыю паўстання новай парафіі і расказаў пра цяжкасці, якія ў той час узнікалі. Пробашч парафіі таксама расказаў, што такое кансэкрацыя і як уся супольнасць рыхтуецца да яе.
- У якім годзе распачалася гісторыя новай парафіі на Дзевятоўцы?
   - Будаўніцтва капліцы пачалося ў 1993 годзе. У жніўні мы падрыхтавалі пляц пад капліцу для асвячэння. Спачатку стаяў толькі крыж і была зроблена стрэшка над сцяной, дзе пасля быў прэзбітэрый. Капліца была пабудавана вельмі хутка. Тады я яшчэ быў клерыкам пасля першых шлюбаў. А будаўніцтва святыні пачалося ў лістападзе 1997 года. Праз год ужо быў заліты фундамент.
   

Вучыць дзяцей ахвярнасці

З жыцця Касцёла

Пілігрымка на Узгорак Надзеі
Каля тысячы вернікаў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі 18 верасня вырушылі ў пілігрымку да Маці Божай Яснагурскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Гэтая пілігрымка з нагоды пачатку навучальнага і катэхетычнага года робіцца ўсё больш папулярнай сярод дзяцей і моладзі Гродна.
Кс. Міхал Ластоўскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы мяркуе, што з кожным годам на Узгорак Надзеі прыходзіць усё больш людзей: “Гэтую пілігрымку мы арганізоўваем ужо сёмы год, а менавіта дзіцячую – трэці. Трэба сказаць, што летась у пілігрымку вырушыла каля васьмісот чалавек, а сёлета – ужо каля тысячы. Дзеці перажываюць пілігрымку па-свойму: яны моляцца, удзельнічаюць у святой Імшы, адгаворваюць ружанец, падчас якога складаюць свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Дарослыя, магчыма, больш увагі надаюць духоўным і малітоўным перажыванням і разважанням”.
   

Сустрэча ў Тракелях

З жыцця Касцёла

17 верасня ў санктуарыі ў Тракелях адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў. Сустрэчу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
Гэтая нязвыклая сустрэча адбылася па ініцыятыве ксяндза біскупа і кс. Андрэя Стапыры, пробашча з Бярозаўкі. З усіх куткоў нашай дыяцэзіі ў Тракелі прыехала шмат аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў, якія існуюць пры парафіях.
    Пасля прадстаўлення груп, якія прыбылі на I Дыяцэзіяльную сустрэчу, удзельнікі падчас мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю бл. Яна Паўла II. Святы Айцец шматразова падкрэсліваў, наколькі важнай з’яўляецца душпастырская дзейнасць у парафіях: заснаванне розных колаў і рухаў. У гэты дзень было таксама шмат малітвы. Прысутныя прынялі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, якую падрыхтавалі моладзь і манаскія сёстры з Ваўкавыска. Падчас адарацыі вернікі мелі магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
   

Кс. Андрэй Стапыра: “Душпастыр павінен ісці да моладзі”

З жыцця Касцёла

Кс. Андрэй Стапыра, адказны за Эўхарыстычны рух моладзі ў Гродзенскай дыяцэзіі, пробашч парафіі Зыходжання Святога Духа ў Бярозаўцы і дзекан дэканату Навагрудак.
- Ксёндз Андрэй, як з’явілася ідэя арганізаваць у нашай дыя­цэ­зіі Сустрэчу ані­матараў і ўдзельнікаў дзіця­чых і моладзевых рухаў?
    - У дыяцэзіі я адказваю за Эўхарыстычны рух, які добра развіва­ецца. А ў гэтым го-дзе ўзнікла прапанова, каб сабраліся не толькі ўдзельнікі Руху, але таксама і члены іншых груп. Вядома, што падобныя моладзевыя рухі існуюць у нашай дыяцэзіі, але не ўсе пра іх ведаюць. Мы хацелі адчуць сябе вялікай супольнасцю моладзі, якая мае абавязак не толькі катэхізацыі, але і глыбейшага пазнання Бога, пошуку Хрыста як свайго Сябра, асабліва ў той складаны перыяд жыцця, якім з’яўляецца маладосць.
   

Старонка 118 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.