ГРОДНА
Нядзеля,
12 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Ружанцовая Марыя – Каралева нашых сем’яў

З жыцця Касцёла

Сёння святы Ружанец – гэта адно з найбольш папулярных набажэнстваў у Касцёле. Ужо з 1671 года кастрычнік з’яўляецца спецыяльна прызначаным для гэтай цудоўнай малітвы месяцам. Ружанцовае набажэнства няспынна распаўсюджваецца па цэлым свеце. Амаль ва ўсіх парафіях існуюць колы Жывога Ружанца, у якія ўваходзяць як старэйшыя людзі, так і моладзь.
Бласлаўлёны Ян Павел II прысвя­ціў ружанцовай малітве цэлы апостальскі ліст. Папа сказаў: “Калі вы жадаеце на працягу некалькіх хвілін быць блізкімі сэрцу Папы, яднайцеся са мной у ружанцовай малітве, у якой я ўсіх вас даручаю Панне Марыі; мне хацелася б, каб вы таксама такім чынам даручалі мяне Ёй”.
    Ружанцовае набажэнства вельмі папулярна ў сем’ях. На самай справе, сёння гэта адна з найбольш распаўсюджаных малітваў маладых сем’яў.
 

Весці іншых да Хрыста

З жыцця Касцёла

З кс. Антоніем Грэмзам, душпастырам моладзі, а таксама настаўнікаў і выхавацеляў, размаўляў кс. Павел Салабуда.
Як Вы ацэньваеце пяцігадовую дзейнасць Акадэмічнага душпастырства “OPEN”?
Гродна – гэта горад вышэйшых навучальных устаноў, а таму ён з’яўляецца студэнцкім горадам. Наша душпастырства “OPEN”, назву якому прыдумала сама моладзь, мае на мэце дапамагаць маладому чалавеку адкрываць сябе на Бога, Касцёл і людзей. За пяць гадоў дзейнасці АД “OPEN” бачны шматлікія дасягненні. Я быў ініцыятарам узнікнення Душпастырства, якога ў Гродне вельмі не хапала. Назіраючы за моладдзю, якой я апекаваўся на працягу гэтых гадоў, я заўважыў, што яна хоча быць разам, а супольнасць Касцёла ўспрымаць больш па-сямейнаму. Моладзь хоча, каб душпастыры клапаціліся аб сапраўдных патрэбах маладога чалавека і грамадства, каб гэта быў клопат не толькі тэарэтычны, але, перш за ўсё, выражаны ў апостальскім запале і ўчынках. Я не хачу сам даваць ацэнку Акадэмічнаму душпастырству і сабе. Як душпастыр я заўсёды хацеў максімальных дасягненняў. Я ведаю, што моладзь здольна зрабіць шмат добрых спраў, ёй трэба толькі дапамагчы ў адпаведны момант. Ацэнку я пакідаю тым, хто назірае за дзейнасцю і ўдзелам моладзі Гродна і дыяцэзіі ў рэлігійным жыцці. Наша моладзь вельмі актыўная: яна прымае ўдзел у дыяцэзіяльных сустрэчах моладзі, папскіх чуваннях, дабрачынных акцыях.
   

Чалавек плануе, Бог кіруе

З жыцця Касцёла

19 верасня госцем нашай рэдакцыі быў кс. Ян Кучыньскі, пробашч парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
- Ксёндз Ян, раскажыце, калі ласка, некалькі слоў пра сябе: пра свой шлях да святарства і пра саму Хрыстовую службу.
   - Я нара­дзіўся ў 1975 г. у парафіі Забалаць (дэк. Радунь). Там скончыў сярэднюю школу. На працягу многіх гадоў я быў міністрантам і дапамагаў пры касцёле, выконваючы функцыю касцёльнага. Ва ўзросце 14 гадоў я адчуў, што павінен нешта зрабіць у сваім жыцці. Мяне цягнула ў касцёл, я любіў маліцца. Калі я бачыў, як падчас Вялікага посту ксёндз пробашч спавядае да позняга вечара, а потым яшчэ сам удзяляе св. Камунію, я задаваўся пытаннем: “Чаму не хапае святароў? Чаму ён сам павінен столькі працаваць?” Мая парафія была вельмі жывая і набожная. Я шмат часу праводзіў у касцёле, мяне цікавілі старыя рэлігійныя кнігі, ход розных цырымоній, аздабленне шопкі ці прыгатаванне Панскага Гробу на Вялікдзень. Я проста жыў усім гэтым – гэта было маё. Па гэтай прычыне мяне неаднойчы высмейвалі ў школе.
   

Пасвячэнні дыяканату ў супольнасці айцоў рэдэмптарыстаў

З жыцця Касцёла

У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы 8 кастрычніка адбыліся пасвячэнні дыяканату рэдэмптарыста Эдуарда Пятэльчыца.
На ўрачыстай святой Імшы, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, прысутнічаў віцэ-правінцыял Варшаўскай Правінцыі рэдэмптарыстаў а. Сільвестр, родны брат кандыдата Эдуарда айцец піяр Вітольд, а. Андрэй Крот з Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі, а таксама ксяндзы рэдэмптарысты, якія працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі.
    У казанні а. Сільвестр распавёў пра сэнс дыяканскага служэння, асаблівасці яго падрыхтоўкі, пра абавязкі і паслугу дыякана. Асаблівую ўвагу а. Сільвестр звярнуў на абяцанні, якія дае кандыдат у дыяканы:
    - Падчас пасвячэнняў кандыдат дасць абяцанні, якія будуць знакам яго годнасці. Хачу звярнуць Вашу ўвагу на 3 абяцанні, якія дае кандыдат перад пасвячэннем у дыяканы. Гэта найперш абяцанне малітвы за Касцёл, абяцанне цэлібату і абяцанне паслушэнства біскупу і касцёльным уладам. Абяцанне малітвы азначае для дыякана абавязак маліцца літургіяй гадзін штодня. Падчас яе дыякан павінен маліцца за ўвесь Касцёл, за ўсіх людзей у свеце.
   

Настаўніцтва як пакліканне

З жыцця Касцёла

Душпастырству настаўнікаў і выхавацеляў 10 гадоў
Душпастырству настаўнікаў і выхавацеляў у Гродне споўнілася 10 гадоў. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася 9 кастрычніка ў Пабрыгіцкім касцёле. Як і кожная сустрэча Душпастырства, юбілейнае спатканне пачалося са св. Імшы, якую цэлебраваў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Павіншаваць настаўнікаў з дзесяцігоддзем душпастырства прыйшоў а. Андрэй Шчупал, які кіраваў ім ад пачатку яго існавання. На ўрачыстасці таксама прысутнічалі Генеральны Консул Рэспублікі Польшча Анджэй Хадкевіч, прадстаўнікі Душпастырства настаўнікаў з Сапоцкіна, Перстуні, удзельнікі Душпастырства чыгуначнікаў у Гродне, прадстаў­нікі Польскай Мацежы Школьнай.
    На свя­точнай сустрэчы ў кляштары сясцёр назарэтанак удзельнікі Душпастырства згадвалі мінулыя 10 гадоў свайго існавання. Успамінаючы пачатак стварэння Душпастырства, а. Андрэй Шчупал жартам заўважыў: “Каб штосьці ўзнікла, трэба дзве асобы. Гэтай другой асобай была спадарыня Людміла, настаўніца англійскай мовы Гімназіі №2 у Гродне”.
   

Старонка 117 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  234

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.