Касцёл, які быў гаражом для трактараў
кс. Павел Салабуда
02 лістапада 2012
|
Парафіяне з Міжэрычаў ушанавалі Год веры асаблівым спосабам. У нядзелю 21 кастрычніка ўрачыстай св. Імшой пад кіраўніцтвам пастара дыяцэзіі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча ўзносілася малітва падзякі за 100 гадоў мясцовай святыні.
Юбілей 100-годдзя касцёла з’яўляецца нештодзённай падзеяй, таму падрыхтоўка да яго працягвалася некалькі месяцаў. Не кожнае пакаленне перажывае такія святочныя дні, калі радасныя і цёплыя словы накіроўваюцца Гаспадару святыні – Хрысту. Там дзе Хрыстос, там і Касцёл, і чалавек. Касцёл звязаны з чалавекам, без Касцёла няма ні жыцця, ні сэнсу жыцця. У некаторых мясцовасцях, як, напрыклад, у Міжэрычах, усё жыццё чалавека круціцца вакол касцёла. А юбілей быў пацвярджэннем гэтага. †