Плануецца стварэнне каталога гродзенскага некропаля
Андрэй Вашкевіч
26 ліпеня 2020
|
Ансамбль могілак у Гродне з’яўляецца адным з самых старых прыкладаў цэласных гарадскіх камунальных могілак на тэрыторыі Беларусі. Яны закладзены ў 1792 годзе.
На жаль, гродзенцы позна ўсвядомілі каштоўнасць нашага некропаля як аб’екта нацыянальнага маштабу. Яшчэ ў 1922 годзе тагачасны пробашч фарнага касцёла кс. Леон Жаброўскі ў прэсе крытыкаваў гараджан за абыякавасць у дачыненні да могілак. Патрабавалі рамонту капліца і дом ахоўніка, на вачах развальвалася агароджа... У наступныя гады інфраструктура могілак была крыху адноўлена, але падзеі ІІ Сусветнай вайны і наступныя дзесяцігоддзі ваяўнічага атэізму прывялі да заняпаду некропаля. Некаторыя помнікі былі разбураны выбухамі снарадаў, магілы разрабаваны і панішчаны вандаламі. †