ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Новая святыня ў Субачах

З жыцця Касцёла

4 кастрычніка 2009 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, асвяціў новую святыню ў Субачах (Ваўкавыскі дэканат). У гэты дзень касцёл не мог змясціць усіх вернікаў, якія хацелі падчас першай св. Імшы падзякаваць Богу за ўласную святыню.
З пачатку 90-ых гадоў, калі быў вернуты парафіяльны касцёл у Шылавічах, жыхары Субочаў наведвалі іхнюю святыню, удзельнічаючы ў св. Імшах. Праз некалькі гадоў намаганнямі ксяндза Мар’яна Хамені CSMA Субочы сталі філіялам парафіі, а св. Імшы былі цэлебраваны ў выдзеленай частцы мясцовага магазіна.
 

Ружанец – гэта малітва сэрца

З жыцця Касцёла

” Ружанец – гэта мая любімая малітва! Такая цудоўная! Прыгожая - ў яе прастаце і глыбіні” Божы слуга Ян Павел II

Папа Бэнэдыкт XVI адказаў так на пытанне пра тое, колькі ёсць шляхоў, што вядуць да Бога: “Столькі, колькі ёсць людзей”. Кастрычнік і звязанае з ім ружанцовае набажэнства з’яўляюцца нагодай для адкрыцця і ўпарадкавання шляха да Бога. Чаму ў нас існуюць праблемы з настойлівасцю на шляху да Бога? Гэта не недахоп жадання ці злая воля: воля – добрая, толькі часта – слабая. Можа ўдасца нам яе ўмацаваць менавіта ў кастрычніку, дзякуючы дару святога ружанца? Ружанец з’яўляецца эфектыўнай зброяй супраць шатана і яго спакусаў. Аднак перш за ўсё ён – гэта асаблівая школа любові, дзякуючы якой мы ствараем сямейную, парафіяльную, усяго Божага люда супольнасці. Існуюць розныя спосабы ружанцовай малітвы. Кожны з нас мае свой уласны метад адгаворвання ружанца, паколькі для кожнага характэрны адзіны і непаўторны спосаб любіць. Ніхто не зможа замяніць яго. Бог жадае тваёй любові. Ён гаворыць кожнаму з нас: калі ты Мяне не любіш, то тваёй адзінай і непаўторнай любоўю ніхто іншы Мяне не палюбіць.
   

У імя Міласэрнасці

З жыцця Касцёла

«Ідзіце да Мяне ўсе, што працуеце і стаміліся пад цяжарам, і Я дадам вам сілы. Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце спачынак душам вашым» Мц 11, 28 – 29

    З 4 да 19 кастрычніка б.г. у нашай дыяцэзіі будзе адзначацца ТыдзеньМіласэрнасці.

Тыдзень Міласэрнасці - гэта перыяд аказання бескарыслівай, выплываючай з любові дапамогі людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і нашай павышанай чуткасці ў адносінах да іх патрэбаў. Сустрэчы, малітвы і акцыі, якія суправаджаюць гэты тыдзень, прапагандуюць ідэю хрысціянскай міласэрнасці.
    Гэтая міласэрнасць з’яўляецца нашым абавязкам, пра які мы павінны памятаць заўжды. Напэўна, яна не залежыць ад колькасці аддадзеных рэчаў ці вартасці складзеных дароў. Часам дастаткова сяброўскага людскога жэста дапамогі людзям, якія найбольш гэтага патрабуюць: самотным, пакутуючым ці тым, якія заблудзіліся на жыццёвых ростанях. Абыякавасць можа быць такой балючай! А сяброўская душэўная ўсмешка ці адпаведны жарт могуць быць штодзённым дарам для нашых бліжніх.
   

Цераз прызму досведа

З жыцця Касцёла

а. Леон Кнабіт
Размова з а. Леонам Кнабітам, бенедыкцінцам, знакамітым спаведнікам і рэкалекцыяністам, вядомым у Польшчы па многіх папулярных кнігах, радыё-і-тэлеперадачах.
Раскажыце, калі ласка, нашым чытачам пра сябе.
    Цераз тры месяцы мне споўніцца 80 гадоў. Я належу да ордэна бенедыкцінцаў, які быў заснованы св. Бэнэдыктам на мяжы V - VI ст. Наш кляштар у Тыньцы каля Кракава паўстаў у 1044 г., ён з’яўляецца самым старэйшым кляштарам у Польшчы.
    Я нарадзіўся ў Бельску Падляскім, адносна недалёка ад Гродна. Мая сям’я жыла ў Седльцах, дзе я скончыў базавую школу, затым – ліцэй імя Баляслава Пруса і Вышэйшую Духоўную Семінарыю. Пасля я пазнаёміўся з ордэнам бенедыкцінцаў у Тыньцы і пасля пяці гадоў святарства ўступіў у 1958 г. у гэты ордэн. Я з’яўляюся манахам ужо 51 год і маю за сабой 56 гадоў святарства. Паколькі я быў дыяцэзіяльным ксяндзом, то спачатку ў кляштары працаваў галоўным чынам там, дзе браўся ў разлік мой вопыт: быў катэхетам, пробашчам. Пазней жа меў і іншыя абавязкі: быў настаўнікам навіцыята, бібліятэкарам, рэдактарам нашага выдання “Cenobium”, хранікёрам, падпрыёрам, прыёрам,працаваў у канцылярыі.
   

У імя справядлівасці

З жыцця Касцёла

Кс. Цэзарый Міх
Пашырэнне хрысціянства і станаўленне Касцёла садзейнічала таму, што было апрацована права, абавязковае ў каталіцкім Касцёле, вядомае як кананічнае права (канон – асноўная рэдакцыйная адзінка касцёльных прававых актаў). Для вырашэння спрэчкаў у рамках касцёльных установаў былі створаны касцёльныя суды, якія называюць інакш трыбуналамі. Прапануем размову на гэтую тэму з ксяндзом Цэзарыем Міхам, судовым вікарыем суда I інстанцыі для Гродзенскай дыяцэзіі.
Касцёльны суд дзейнічае ад імя Касцёла. У сувязі з гэтым якія ён выконвае заданні?
    Не толькі свецкае, але і перш за ўсё касцёльнае заканадаўства патрабуе пашаны да правоў чалавека і таму трэба прытрымлівацца не толькі нормаў судаводства, але і прынцыпаў справядлівасці, павагі да чалавечай годнасці, кананічнай слушнасці і любові. 221 канон Кодэкса Кананічнага Права гаворыць, што кожны вернік мае права дамагацца і абараняць свае правы паводле прадпісанняў кананічнага права. Вернікі, калі яны былі выкліканы ў суд кампетэнтнай уладай, маюць права быць асуджаны з захаваннем інструкцый права, якія прымяняюцца ў адносінах да іх слушна. Адным з заданняў і правоў Касцёла з’яўляецца клопат пра тое, каб прытрымлівацца справядлівасці і пашыраць любоў. Касцёльныя суды былі створаны для таго, каб па-людску рэалізаваць ідэю Божай справядлівасці.
   

Старонка 150 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.