Пакаленне Яна Паўла II
кс. Антоні Грэмза
09 красавіка 2010
|
Звычайна лічыцца, што адно пакаленне – гэта пакаленне людзей, якія нарадзіліся і выраслі на працягу больш-менш 25 гадоў. Пантыфікат Яна Паўла II прадаўжаўся 27 гадоў. Папа абвясціў першы Сусветны з’езд моладзі ў Рыме дакладана 25 гадоў таму. Адсюль сёння ў Касцёле актуальна выказванне адносна моладзі, якая вырасла падчас пантыфікату Яна Паўла II: пакаленне Яна Паўла II. Хтосьці скажа, што гэта толькі пасланне для наіўных людзей, таму што паўстанне пакалення нельга рабіць залежным ад чалавека, ад якога нас дзеляць адлегласці, межы, час, з якім мы не мелі ніколі асабістага кантакту, нават тады, калі быў бы гэта вялікі чалавек, як Ян Павел II. Таму, ці можна гаварыць пра феномен пакалення Яна Паўла II?
Той, хто так думае і гаворыць, той напэўна, можа мець рацыю.
Аднак давайце паспрабуем паглядзець на феномен пакалення Яна Паўла II яшчэ з іншага боку. Трэба адшукаць вытокі з’яўлення пакалення Яна Паўла II у духу тых сустрэчаў і прамоваў Папы. Святы Айцец даваў не адзін раз маладым людзям зразумець, што ён хоча быць для іх сябрам і правадніком па дарогах жыцця. З вуснаў Яна Паўла II прагучалі словы, поўныя даверу і з якімі яшчэ ніколі да гэтай пары ні адзін Папа не звяртаўся да моладзі: “Вы – надзея Касцёла, вы – мая надзея”. †