Адпустовая ўрачыстасць у Пераломе – “калысцы” капуцынаў
grodnensis.by
02 мая 2021
|

Святыня ажывае два разы на год: у адпустовыя ўрачыстасці св. Юрыя і Найсвяцейшага Імя Марыі. У гэты дзень на свята прыбылі вернікі, для якіх гэтае месца важнае. Як адзначаюць яны самі, там асаблівым чынам адчуваецца Божая прысутнасць, а мясціны, дзе знаходзіцца капліца, спрыяюць засяроджанню і малітве. На ўрачыстасці прысутнічалі таксама браты капуцыны з Докшыцаў, бо Пералом – знакавае для іх месца, іх “калыска”. Менавіта тут на пачатку мінулага стагоддзя ўпершыню ў Беларусі з’явіліся прадстаўнікі Ордэна. †