„Адпачні ўва Мне”
Ангеліна Марцішэўская
13 чэрвеня 2021
|
Наперадзе многіх чакае летні адпачынак. Дарослых – водпуск, моладзь – канікулы. І якія варыянты? Турцыя ці Егіпет, шашлыкі з сябрамі і наведванне родных. Канешне, можна! А яшчэ можна сплыць на байдарках, пакінуць дзяцей манахіням, пакуль самі арганізуем вольны час, паўдзельнічаць у фэсце – і ўсё гэта ў спалучэнні з узрастаннем у Хрысце. †
29 чэрвеня адзначаецца ўрачыстасць двух найвялікшых апосталаў – Пятра і Паўла, якія з’яўляюцца заснавальнікамі і падмуркам Касцёла. Св. Пётр лічыцца першым Папам, пасвечаным самім Езусам. У сваю чаргу, св. Павел – адзін з найвялікшых настаўнікаў хрысціянскай веры. З нагоды ўспаміну святых, што паклалі пачатак Касцёлу, знаёмім Вас з цікавымі фактамі, якія тоіць у сабе Ватыкан і Апостальская Сталіца – сэрца Паўсюднага Касцёла.
9 мая тры манахіні з беларускай супольнасці сясцёр назарэтанак – с. Агнешка Рамашка, с. Гэлена Драбіновіч і с. Віргінія Хацян – адправіліся на служэнне ў Англію. Новай пляцоўкай стала Апостальская нунцыятура, размешчаная ў сталіцы краіны – Лондане. Манахіні прыбылі па запрашэнні мясцовага Апостальскага нунцыя Клаўдыа Гуджэроці, які служыў у Беларусі з 2011 па 2015 год.
У чэрвені мінулага года па ўзнагароду да Неба адышоў а. Леон Вітэк OMI, які прысвяціў частку свайго святарскага жыцця душпастырскаму служэнню ў Гродзенскай дыяцэзіі. На працягу 19 гадоў ён з вялікай самааддачай і ахвярнасцю служыў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы. Сваім заўзятым, бескарыслівым святарскім служэннем, апостальскім запалам, а таксама асабістым сведчаннем жыцця а. Леон унёс уклад у духоўнае і маральнае абнаўленне беларускіх вернікаў. 




Дарагія Чытачы!