Весці іншых да Хрыста
кс. Павел Салабуда
13 кастрычніка 2011
|
З кс. Антоніем Грэмзам, душпастырам моладзі, а таксама настаўнікаў і выхавацеляў, размаўляў кс. Павел Салабуда.
Як Вы ацэньваеце пяцігадовую дзейнасць Акадэмічнага душпастырства “OPEN”?
Гродна – гэта горад вышэйшых навучальных устаноў, а таму ён з’яўляецца студэнцкім горадам. Наша душпастырства “OPEN”, назву якому прыдумала сама моладзь, мае на мэце дапамагаць маладому чалавеку адкрываць сябе на Бога, Касцёл і людзей. За пяць гадоў дзейнасці АД “OPEN” бачны шматлікія дасягненні. Я быў ініцыятарам узнікнення Душпастырства, якога ў Гродне вельмі не хапала. Назіраючы за моладдзю, якой я апекаваўся на працягу гэтых гадоў, я заўважыў, што яна хоча быць разам, а супольнасць Касцёла ўспрымаць больш па-сямейнаму. Моладзь хоча, каб душпастыры клапаціліся аб сапраўдных патрэбах маладога чалавека і грамадства, каб гэта быў клопат не толькі тэарэтычны, але, перш за ўсё, выражаны ў апостальскім запале і ўчынках. Я не хачу сам даваць ацэнку Акадэмічнаму душпастырству і сабе. Як душпастыр я заўсёды хацеў максімальных дасягненняў. Я ведаю, што моладзь здольна зрабіць шмат добрых спраў, ёй трэба толькі дапамагчы ў адпаведны момант. Ацэнку я пакідаю тым, хто назірае за дзейнасцю і ўдзелам моладзі Гродна і дыяцэзіі ў рэлігійным жыцці. Наша моладзь вельмі актыўная: яна прымае ўдзел у дыяцэзіяльных сустрэчах моладзі, папскіх чуваннях, дабрачынных акцыях. †