Божая Маці, Апякунка добрай смерці! Маліся за нас!
Ян Дзеразінскі, член таварыства
31 кастрычніка 2010
|

Чым жа ёсць апостальства Божай Маці, апякункі добрай смерці? Пра што тут ідзе размова? Ні пра што іншае, як толькі аб нашым прызванні да святасці, аб такім пакліканні, пра што Другі Ватыканскі Сабор гаворыць так: “стойкасць справядлівых, навяртанне абыякавых і грэшнікаў, а таксама смерць у ласцы і сяброўстве з Богам”.
Таварыства БМ АДС было зацверджана 22 ліпеня 1908 г. папам Піем X і ксяндзам з супольнасці Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тінхэбрау з Францыі было даверана кіраваць ім. Яно з’ўяляецца агульным таварыствам малітвы, адкрытым для ўсіх без выключэння хрысціян, каб гарантаваць ім ласку стойкасці, а разам з ёй ласку добрай шчаслівай смерці. У Польшчы апекунамі аб’яднання з’яўляюцца місіянеры Святой Сям’і з сядзібай у Гурце Кляштарнай. Гэтае таварыства было аддадзена пад асаблівую апеку Божай Маці ад сямі смуткаў і св. Юзафу – двум вялікім апекунам добрай смерці. †