Апостал беларускай мовы
|
ГРОДНА
Панядзелак,
15 снежня 2025 года |

На сваю першую св. Імшу ў Італіі я трапіла сёлета акурат на ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста. “Cristo è risorto!”, – зразумела, гэта было першае, што пачула з вуснаў святара. Вокліч ён суправадзіў эмацыянальным жэстам, і пасля ксяндза было ўжо не спыніць. Сапраўды, эмацыянальнасць італьянцаў праяўляецца і ў рэлігійных практыках, таму кожнае чарговае казанне, якое мне даводзіцца пачуць, ператвараецца амаль у спектакль.
Калі надыходзіць кульмінацыя – прыняцце св. Камуніі, усе прысутныя вымаюць з торбачак антыбактэрыяльны гель і апрацоўваюць рукі. Пасля становяцца ў доўгую чаргу і паступова набліжаюцца да святара. Камунію прымаюць на рукі і пасля кладуць у рот. Такія рэгуляванні былі ўведзены ў час пандэміі каранавіруса і дзейнічаюць дагэтуль. Мне было ўнавінку.
Кніга Быцця – першая кніга Бібліі – пачынаецца аповедам пра стварэнне свету. Апісанне гэтага працэсу ў Старым Запавеце настолькі пераканаўчае і прыгожае, што стала натхненнем для многіх аўтараў мастацкіх твораў. Пасля іх працы знайшлі адлюстраванне ў марках, сярод якіх, як вядома, сустракаюцца настолькі цікавыя і каштоўныя экземпляры, што яны атрымліваюць сваё месца ў калекцыях філатэлістаў за грошы не меншыя, чым кошт саміх шэдэўраў сусветнага мастацтва.
Св. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор – піянер марыйнай набожнасці і марыялогіі, каталіцкі пісьменнік.
Неаднойчы мы чулі пра аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі, якая з’яўлялася людзям у розных кутках свету – ад Мексікі да Японіі, – амаль кожны раз пакідаючы вернікам заўсёды актуальнае пасланне. Разам з тым, гісторыя Касцёла ведае выпадкі аб’яўленняў самай маўклівай постаці Евангелля – св. Юзафа, які таксама пакінуў тым, хто яго бачыў, такое чаканае слова.Старонка 1 з 3:
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 17 | |
Дарагія Чытачы!