Салезіянкі – гэта пра аптымізм
Ангеліна Марцішэўская
12 верасня 2021
|
Сёлета супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-годдзе свайго служэння ў нашай краіне.
19 верасня супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-гадовы юбілей сваёй прысутнасці ў краіне. Менавіта ў гэты дзень тры дзесяцігоддзі таму ў Смаргонь з Польшчы прыбыла с. Тэрэса Сольнічэк FMA. Маладая манахіня на пачатку свайго місійнага служэння прагнула трапіць у Бразілію, але апынулася каля вытокаў салезіянскай духоўнаці ў постсавецкай атэістычнай Беларусі. Успамінамі пра гэты перыяд сястра дзеліцца сёння з намі. †