ГРОДНА
Серада,
22 студзеня
2025 года
 

Дыяцэзія

Адноўленая капліца ў вёсцы Піктуша

Дыяцэзія

У вёсцы Піктуша (дэканат Ашмяны) прайшло незвычайнае свята Божай Міласэрнасці. А пачалося яно з асвячэння біскупам Аляксандрам Кашкевічам нядаўна адрамантаванай капліцы імя Божай Міласэрнасці. Пазней была ажыццёўлена ўрачыстая літургія з удзелам вернікаў і ксяндзоў Ашмянскага дэканату. Біскуп абвясціў гамілію, а на заканчэнне св. Імшы ён падзякаваў усім, хто меў дачыненне да аднаўлення капліцы ў вёсцы Піктуша.
 

Першая св. Імша ў новай капліцы абласной бальніцы

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
17 красавіка 2010 г. у абласной бальніцы ў Гродне была цэлебравана першая ўрачыстая св. Імша ў новай капліцы. Яе галоўным цэлебрантам быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, які і асвяціў капліцу імя святых Космы і Дам’яна, першых вучняў Хрыста і дактароў. Падчас казання ксёндз Антоній Грэмза падкрэсліў, што капліца будзе дапамагаць хворым, якія знаходзяцца ў шпіталі, вылечыць душу і аблегчыць цялесныя цярпенні. На заканчэнне св. Імшы была запалена вечная лямпачка, якая будзе сімвалізаваць пастаянную прысутнасць Хрыста ў капліцы і быў зачытаны дэкрэт біскупа аб стварэнні капліцы. Пасля св. Імшы біскуп асвяціў палаты чацвёртага бальнічнага корпусу. Прадстаўнікі гродзенскіх абласных і мясцовых уладаў прысутнічалі на ўрачыстасці. Варта падкрэсліць, што капліца была добраўпарадкавана, дзякуючы добразычлівасці галоўнага ўрача гродзенскай абласной бальніцы Святаслава Савіцкага.
   

Памяць аб ахвярах трагедыі пад Смаленскам

Дыяцэзія

Падчас св. Імшы ў гродзенскай катэдрыУ сувязі з катастрофай польскага ўрадавага самалёта 10 красавіка б.г. у многіх парафіях дыяцэзіі вернікі маліліся за ахвяры гэтай трагедыі і іхнія сем’і. 10 красавіка б.г. у гродзенскай катэдры адбылася св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ён падкрэсліў, што ў гэты дзень усе аб’ядноўваюцца ў смутку, жалобе і малітве з землякамі па ўсім свеце. Ксёндз-прафесар Тадэвуш Вышынскі абвясціў казанне падчас св. Імшы. У нядзелю Божай Міласэрнасці ў касцёле імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (м-не Дзевятоўка) ў Гродне адбылася ўрачыстая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз Ян Кучынскі. Літургія ажыццявілася за ахвяры катынскага злачынства ў 70-ую гадавіну гэтай падзеі і за землякоў, якія трагічна памерлі 10 красавіка б.г. пад Смаленскам. Ксёндз Андрэй Радзевіч абвясціў гамілію. У св. Імшы ўдзельнічалі прадстаўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Гродне. Напярэдадні пахавання Прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага і яго жонкі 17 красавіка б.г. была ажыццёўлена ў гродзенскай Фары св. Імша за ахвяры трагедыі пад Смаленскам, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
   

Асвячэнне абраза Вострабрамскай Божай Маці ў Лідзе

Дыяцэзія

11 красавіка 2010 г. у касцёле імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Лідзе адбылася ўрачыстая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў дапаможны біскуп для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка. Літургія ажыццяўлялася за парафіянаў, святароў і ахвяры катынскага злачынства ў 70 – ую гадавіну гэтай падзеі. У сваёй гаміліі біскуп Антоній Дзям’янка падкрэсліў, якое вялікае значэнне набыло цяпер пашырэнне культу Божай Міласэрнасці. На заканчэнне св. Імшы біскуп асвяціў абраз Вастрабрамскай Божай Маці (Божай Маці Міласэрнасці), які знаходзіцца ў касцёле.



   

Начное чуванне ў катэдры

Дыяцэзія

Напярэдадні нядзелі Божай Міласэрнасці ў катэдральнай базыліцы ў Гродне адбылося начное малітоўнае чуванне, якое пачалося ў 19.00 св. Імшой, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп А. Кашкевіч. Падчас яго духавенства, сёстры з манаскіх ордэнаў, вернікі з ружанцовых кругоў і са свецкіх супольнасцяў, клерыкі з ВДС з Гродна разважалі пра радасныя і балесныя таямніцы ружанца. Яны маліліся таксама за ахвяры трагедыі пад Смаленскам. Шэнштацкія сёстры правялі набажэнства Крыжовага шляху. Апоўначы адбылася св.Імша, галоўным цэлебрантам якой быў кс. Ю. Станеўскі, рэктар ВДС у Гродне.
    Ансамбль “Ave” з ВДС упрыгожыў набажэнства сваімі песнямі і музыкай.


   

Дзень духоўных сустрэчаў сёстраў

Дыяцэзія

12 красавіка 2010 г. у санктуарыі імя Божай Маці ў Тракелях прайшоў чарговы дзень духоўных сустрэчаў сёстраў, якія працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі. Сёстры маліліся перад цудоўным абразам за біскупа, святароў і вернікаў у 19-ую гадавіну стварэння Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз Францішак Галдысь TChr правёў канферэнцыю на тэму ўдзелу кансэкраваных асобаў у святарскай місіі Хрыста.





   

Новы Марыйны санктуарый у дыяцэзіі

Дыяцэзія

З 23. 03. 2010 г. згодна з дэкрэтам ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа А. Кашкевіча ў парафіяльным касцёле імя Унебаўзяцця Божай Маці ў Капцёўцы быў зацверджаны санктуарый Яснагурскай Божай Маці, якая цярпліва нас слухае, на пагорку Надзеі. Біскуп, абгрунтоўваючы сваё рашэнне, падкрэсліў у сваім дэкрэце, што мае на ўвазе клопат пра пашырэнне культу Езуса і набажэнства да Яго Найсвяцейшай Маці. Ён звярнуў увагу на шматгадовую старанную працу ксяндза-пробашча дзеля пашырэння гэтага культу, старанні яго і вернікаў аб зацвярджэнні санктуарыя.





   

Знаёмства з жыццём гродзенскіх парафій

Дыяцэзія

9 красавіка 2010 г. грамадская камісія пры Гродзенскім выканаўчым камітэце наведала парафію імя св. Роха ў Грандзічах і парафію імя Божай Міласэрнасці (у м-не Вішнявец) у Гродне. Ксёндз-пробашч Э. Будын SCJ пазнаёміў яе з дзейнасцю парафіі ў м-не Вішнявец. Ксёндз А. Грэмза быў прадстаўніком курыі. Падчас заключнай гутаркі з членамі камісіі духоўныя асобы падкрэслілі, як важна ахапіць большым клопатам сваіх вернікаў, таму неабходна стварэнне новых меншых парафій. Камісія намерваецца наведаць яшчэ шэраг гродзенскіх парафій, каб глыбей пазнаёміцца з гэтай справай.





   

Пальмовая нядзеля ў Гродне

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
  28 сакавіка 2010 г. адзначалі XXV Сусветны дзень моладзі. У гэты дзень біскуп Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродне з дыяцэзіяльнай моладдзю, каб ушанаваць урачысты ўезд Езуса ў Ерузалім. Пасля асвячэння пальмаў з-пад Пабэрнардынскага касцёла вырушыла працэсія ў катэдральную базыліку. Там пасля паўдня адбылася ўрачыстая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп. У гаміліі ён разважаў пра дэвіз сёлетняга дня моладзі: “Настаўнік добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?” (Мк 10, 17). Быў прачытаны ліст Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі, дзе папа заклікаў усіх маладых людзей, каб яны былі вернымі сведкамі Хрыста і Яго Касцёла. Музычны ансамбль “Ave” з ВДС з Гродна ўпрыгожыў сваімі спевамі і ігрой на музычных інструментах літургію.
   

Старонка 11 з 18:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  344

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.