Да 20-ці годдзя дыяцэзіі
17 верасня 2010 г. у гмаху дыяцэзіяльнай курыі прайшла сустрэча арганізацыйнага камітэта, што быў створаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам для арганізацыі святкавання 20-ці годдзя ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі.|
ГРОДНА
Панядзелак,
09 лютага 2026 года |
14 верасня 2010 г. а 19.00 гадзіне ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (Пабэрнардынскі) у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў адпустовую святую Імшу. У касцёле знаходзіцца частка святога Крыжа, якую ў гэты святочны дзень мог ушанаваць кожны вернік.
17 верасня 2010 г. у гмаху дыяцэзіяльнай курыі прайшла сустрэча арганізацыйнага камітэта, што быў створаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам для арганізацыі святкавання 20-ці годдзя ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі.
15 жніўня 2010 г. біскуп цэлебраваў урачыстую св. Імшу ў парафіі св. Роха ў Грандзічах з нагоды 100-годдзя святыні. Падчас св. Імшы пастыр дыяцэзіі ўдзяліў сакрамэнт Канфірмацыі групе моладзі з гэтай жа парафіі. Была асвечана таксама юбілейная табліца ля ўвахода ў святыню, зробленая стараннямі душпастыра парафіі ксяндза Віктара Велівіса і парафіянаў.У наступны дзень галоўным цэлебрантам літургіі быў ксёндз Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый. Падчас казання ён наблізіў сабраным постаць св. Роха і ўказаў на яго жыццё як прыклад для пераймання. Пасля літургіі ксёндз-пробашч раздаў заслужаным парафіянам памятныя рэчы, прысвечаныя 100-годдзю святыні. †
23 – 26 жніўня 2010 г. у ВДС у Гродне прайшоў I тур святарскіх рэкалекцый, якія правёў кс. д-р Станіслаў Заёнц.У гэтыя дні ў клімаце паглыбленага роздуму над актуальнай сітуацыяй парафіяльнага асяроддзя і ў атмасферы малітоўнага досведу ідэалу Касцёла як супольнасці святары пазнавалі, якім спосабам ператварыць свае парафіяльныя турботы і непакоі ў дынамічны працэс перамены Касцёла згодна з напрамкамі, указанымі айцамі II Ватыканскага Сабору. Падчас гэтых дзён малітвы і засяроджання святары дзяліліся ўласным вопытам. У час сустрэчы былі закрануты наступныя тэмы:
22 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (п. Паўднёвы) адбылася ўрачыстая святая Імша падзякі за ІХ пешую пілігрымку з Гродна ў санктуарый Журботнага Езуса ў Росі. Пілігрымы дзякавалі Богу за ўсе даброты, якія атрымалі ў час падарожжа, і прасілі аб плёнах пілігрымкі.
26 жніўня 2010 г. у парафіі ў Моцевічах (дэканат Ліда) адзначылі ўрачыстасць Чанстахоўскай Божай Маці. Капліца была адрамантавана і пафарбавана. На адпустовую ўрачыстасць прыбылі пешыя пілігрымкі з недалёкіх парафій і паломнікі, якія прыехалі на аўтобусе з Жалудка. А 11.00 гадзіне была цэлебравана першая св. Імша, пасля чаго была адноўлена адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. У галоўнай св. Імшы а 13.00 удзельнічала пяць ксяндзоў і мноства вернікаў. На заканчэнне яе вернікі прайшлі з эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.
Урачыстасць Чанстахоўскай Божай Маці ў парафіі св. Міхала-Арханёла ў Ашмянах святкавалася асаблівым чынам. Вернікі адгаварылі навэнну, а моладзь і дзеці займаліся ў тэатральна-музычных майстэрнях. 25 жніўня б.г. з 19.00 да 24.00 прайшло чуванне з малітвай да Божай Маці, якое закончылася Марыйнай пастэркай. 26 жніўня б.г. у 12.00 біскуп Войцех Поляк быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы. У 17.00 пробашч парафіі кс. Ян Пузына цэлебраваў спецыяльную св. Імшу для студэнтаў, якія выязджалі на вучобу, і звярнуўся да іх з Божым словам. Пасля кожнай св. Імшы выступалі музычныя калектывы: “Кашубы” з Картуз (Польшча), “Голас з-над Немана” (Гродна), “Крэсавякі” з Ліды і іншыя.
1 верасня 2010 г. у 17.30 у касцёле айцоў-францысканцаў біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы за загінуўшых абаронцаў Айчыны. У літургіі ўдзельнічалі працаўнікі генеральнага консульства РП у Гродне.
3 верасня 2010 г. з Гродна ў пілігрымку ў Італію выедзе група клерыкаў і ксяндзоў. Паломнікі на працягу 9 дзён наведаюць базыліку св. Марка ў Венецыі, магілу св. Антонія ў Падве, санктуарый св. Францішка і св. Клары ў Асыжы, чатыры галоўныя базылікі ў Рыме, базыліку Ружанцовай Божай Маці ў Пампеі, магілу св. айца Піо і іншыя мясціны.Старонка 2 з 18:
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 326 | |
Дарагія Чытачы!