ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

Дыяцэзія

Патранальнае свята ў парафіях дыяцэзіі

Дыяцэзія

У нядзелю Божай Міласэрнасці сваё патранальнае свята адзначалі вернікі некалькіх парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Урачыстыя св. Імшы былі цэлебраваны ў капліцах і ў парафіяльных касцёлах. Адпустовую св. Імшу ў касцёле імя Божай Міласэрнасці (м-н Вішнявец) ў Гродне ажыццявіў ксёндз М. Ластоўскі, які абвясціў гамілію і правёў Эўхарыстычную працэсію. Ксёндз-пралат Вінцэнт Лісоўскі быў галоўным цэлебрантам Эўхарыстыі ў парафіі ў Лідзе (м-н Маладзёжны), а гамілію абвясціў а. Ю. Макарчык OFMConv.





 

Нумар 270: радком з дыяцэзіі

Дыяцэзія

Дыяцэзія
Навіны з Іўеўскага дэканату
•   22 снежня 2008 г. у школе-інтэрнаце ў Іўі адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей і моладзі. Пануючую там святочную атмасферу ўпрыгожыў спеў калядкаў выхаванцамі інтэрнату. У аплаткавае спатканне ўнесла разнастайнасць падрыхтаваная імі батлейка.

•   26 снежня 2008 г. у Доме культуры ў Іўі адбыўся першы дабрачынны канцэрт, які быў арганізаваны парафіяй імя св. апосталаў Пятра і Паўла, раённым аддзелам культуры пры падтрымцы мясцовай музычнай школы. Перад канцэртам ансамбль “Чабарок” з музычнай школы прывітаў вясёлай музыкай усіх яго ўдзельнікаў і гасцей. Варта ўспомніць, што зала Дома культуры была аздоблена шопкамі з нядаўняга конкурсу шопкаў. У канцэрце прынялі ўдзел наступныя калектывы: дзіцячы ансамбль “Jutrzenka”, які дзейнічае пры касцёле; маладзёжны калектыў “WNM” (вера, надзея, любоў), касцёльны хор, квартэт “Wokaliz” з музычнай школы і дзіцячая група з музычнай школы з Геранёнаў. Ганаровым госцем дабрачыннага канцэрту быў касцёльны хор “Cantate Domino”, які спецыяльна прыехаў з Гродна з парафіі з мікрараёна Вішнявец. Канцэрт закончыўся выключным акордам: яго ўдзельнікі праспявалі разам гімн III тысячагоддзя. Усе грошы ад продажу білетаў будуць прызначаны на патрэбы спецшколы ў Іўі і прытулку для дзяцей у Бакштах.

•   29 – 30 снежня 2008 г. у Варшаве адбыўся турнір па настольным тэнісу, які арганізавала Спартыўнае Каталіцкае Таварыства Польшчы. У спаборніцтвах удзельнічалі ў гэтым годзе толькі каманды з Польшчы і Беларусі. Нашую дыяцэзія прадстаўлялі спартыўныя каманды з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ з п. Паўднёвы і парафіі імя св. апосталаў Пятра і Паўла з Іўя. Апошнія атрымалі ажно 3 узнагароды. У сваёй узроставай катэгорыі першае месца атрымала Маргарыта Балтушыц.А ў сваіх узроставых катэгорыях адпаведна другое і трэцяе месцы атрымалі Аляксей Лашакоўскі і Агата Абраменка.

 Нязвыклае калядаванне
    У гродзенскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця ў пасёлку Паўднёвы з хвіліны паўстання парафіі звычай калядавання стаў традыцыяй. Ужо на працягу некалькі гадоў калядоўшчыкі нясуць Добрую Навіну ў дамы пасёлка, дзелячыся аплаткамі, жадаючы ўсяго самага найлепшага з нагоды Божага Нараджэння і Новага года. Вернікі прымаюць іх з радасцю, частуюць, ахвяруюць грошы, якія моладзь прызначае на патрэбы парафіі. Маладыя людзі рыхтуюць свае касцюмы самастойна. У гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі калядавання 26 снежня мінулага году пераапранутыя адправіліся ў горад, а дакладней, на Савецкую плошчу і на плошчу імя Леніна. Там да тых, хто спяваў калядкі і калядныя абрадавыя песні, далучыліся шматлікія прахожыя. Адна з жанчынаў, якая фатаграфавала калядоўшчыкаў, выказала наступныя словы: “Яшчэ хіба чагосьці такога не было, каб Ленін слухаў калядкі”. Можна дадаць да гэтага тое, што ў гэты ж самы дзень калядоўшчыкі наведалі святароў, якія працуюць у парафіях г. Гродна. Калядоўшчыкі дзякуюць усім парафіянам за такі гасцінны прыём іх у сваіх дамах.

Аплаткавае спатканне міністрантаў дэканату Гродна – Захад

   3 студзеня б.г. у касцёле імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне адбылося аплаткавае спатканне міністрантаў, якое пачалося св. Імшой, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз-пралат Юзаф Трубовіч, дзекан дэканату Гродна-Захад. Пасля св. Імшы ўсе сабраныя падзяліліся аплаткамі і спявалі калядкі. Трэба падкрэсліць, што ў аплаткавай сустрэчы ўдзельнічала звыш 30 міністрантаў з Адэльска на чале з дыяканам Андрэем Лішко.
   

Аб'ява 270

Дыяцэзія

Інфармуем, што наступная сустрэча душпастырства службы аховы здароўя ў Гродне адбудзецца 18 студзеня 2009 г. у 16.00 гадзінаў па вул. Маладзёжная, 2. Адначасова запрашаем усіх працаўнікоў службы аховы здароўя ў Гродне на душпастырскія сустрэчы ў кожную трэцюю нядзелю месяца.
   

Нумар 269: радком з дыяцэзіі

Дыяцэзія

Дыяцэзія
Аплаткавыя спатканні
    19 снежня ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылося аплаткавае спатканне працаўнікоў курыі. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, гродзенскі ардынарый, павіншаваў сабраўшыхся са святамі Божага Нараджэння. Пасля супольнай малітвы – традыцыйна падзяліліся аплаткамі. У той жа самы дзень аплаткавую сустрэчу для бяздомных арганізавалі сёстры-назарэтанкі. Пасля асвячэння вігілійнага стала ксяндзом Антоніем Грэмзам у Пабрыгідскім касцёле каля 40 бяздомных з нашага горада маглі падзяліцца аплаткамі. Пасля аплаткавай сустрэчы бяздомных чакаў святочны абед.

Конкурс шопак
    20 снежня б.г. у Іўі адбыўся чарговы VI дэканальны конкурс шопак. Яго ініцыятарам па традыцыі быў ксёндз-дзекан Ян Гавецкі. Дзеці, падрыхтоўваючы шопкі, паказалі сваю нязвыклую фантазію, вынаходлівасць і перадалі сваё ўяўленне пра святы Божага Нараджэння. На сёлетні конкурс было прадстаўлена 64 шопкі з наступных парафій: з Дудаў, Суботнікаў, Геранёнаў і Іўя, для выканання якіх дзеці і іх апекуны выкарысталі дрэва, паперу, пластмасу, кардон, шкуру і сінтэтычныя тканіны, а таксама ўсё, што яны маглі знайсці ў навакольных лясах і на тэрыторыі ўласных гаспадаркаў. Найбольшае ўражанне зрабіла 1,5 метровая шопка ў выкананні Вікторыі Кандратовіч. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі ад святога Мікалая ўзнагароды ў выглядзе настольных гульняў, ласункаў, зімовых рукавіцаў і шапкаў. Гэта стала магчымым дзякуючы сродкам, атрыманым з-за размеркавання шопак у парафіях Іўеўскага дэканату і дзякуючы Карытас з Лодзі з Польшчы. Варта ўспомніць, што ўпершыню ў парафіі ў Іўі вернікі, дзякуючы сваёй ахвярнасці, сабралі 50 пакункаў з прадуктамі харчавання для самых бедных сем’яў.
   

Старонка 18 з 18:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.