Спорт выхоўвае ў экуменічным духу
13 снежня б.г. група дзяцей і моладзі з парафіі імя Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Гродна -Аўгустовак) удзельнічала ў VIII адкрытым міжканфесійным турніры па футболу, які адбыўся ў Барысаве і быў прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Каманда з Аўгустоўка (група асобаў ва ўзросце 12 –14 гадоў) заняла ганаровае трэцяе месца.У спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 камандаў у трох узроставых групах з Мінска, Барысава і Гродна, у тым ліку і дзявочыя каманды. Адным з галоўным арганізатараў гэтага традыцыйнага ўжо турніру быў а. Андрэй Шабалоўскі, праваслаўная духоўная асоба з Барысава. Спартыўныя спаборніцтвы, якія былі накіраваны на развіццё практычнага экуменізму, сталі дыялогам грамадскага характару братніх хрысціянскіх Касцёлаў.
На фотаздымку: каманда з парафіі з Аўгустоўка са сваім душпастырам ксяндзом Артурам Малафеем, а. Андрэем Шабалоўскім і трэнерам Аляксандрам Гусарам (другі справа).
У гэтым годзе моладзь нашай дыяцэзіі з Гродна, Ліды і Смаргоні вырушыць на хрысціянскую сустрэчу маладых людзей у Познані, якую 32-і раз арганізуюць браты з супольнасці Taize. 29 снежня б.г. каля 200 асобаў прыедзе ў Познань аўтобусамі і цягнікамі. На 2 студзеня 2010 г. запланавана вяртанне, пасля якога ўдзельнікі гэтай сустрэчы раскажуць чытачам пра свае ўражанні на старонках нашай газеты.
…святароў
12 – 13 снежня б.г. моладзь з акадэміцкага душпастырства “Open” з Гродна правяла дабрачынную акцыю, якая дапамагла купіць падарункі для хворых дзяцей з рэабілітацыйных цэнтраў г. Гродна. У гэтыя дні распаўсюджваліся вігілійныя свечкі сярод вернікаў. Прыемна здзівіла Вернікі, якія 13 снежня ўдзельнічалі ў св. Імшы ў катэдры, былі прыемна здзіўлены тым, што ўзамен за прынесеныя ахвяры яны атрымалі ад моладзі печыва, зробленае іхнімі рукамі. Акадэміцкае душпастырства ўдзячна ўсім дабрачынцам, дзякуючы якім акцыя прынесла шчодры плён.

Святкаванне ўрачыстасці святых Пятра і Паўла ў Ражанцы (Шчучынскі дэканат) мела ў гэтым годзе выключны характар. Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай адпустовай св. Імшы. У сваім казанні дэкан Мастоўскага дэканата Рышард Якубец згадаў пра гісторыю адбудовы касцёла ў Ражанцы і ўдзелу ў ёй людзей. Пасля св. Імшы вернікі і святары прайшлі ва Эўхарыстычнай працэсіі вакол касцёла. Кульмінацыйны пункт урачыстасці – асвячэнне біскупам Аляксандрам Кашкевічам фігураў святых апосталаў Пятра і Паўла. Яны былі ўстаноўлены ў нішах на франтоне святыні. Ахвяраваў гэтыя фігуры Тэафіл Богдан з Друскенікаў, былы жыхар Ражанкі. Варта ўспомніць, што пасля рамонту гэтага касцёла ў 1990 г. гэты ж чалавек ахвяраваў касцёлу абраз Вастрабрамскай Божай Маці, які знаходзіцца ля галоўнага алтара. Драўляныя фігуры апосталаў выканаў малады, але ўжо вядомы разьбяр з Мікелеўшчызны Міхал Маскевіч.



Дарагія Чытачы!