ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка 2024 года |
Беларусь
Свет надзеі
1 – 24 верасня 2010 г. у Мінску адбываецца фестываль творчасці маладых з псіхаматорнымі дысфункцыямі “Свет надзеі”. Галоўная яго мэта – гэта пошук таленавітай моладзі і дапамога ім у творчым развіцці. Рэгіянальны аддзел Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з’яўляецца арганізатарам фестывалю.
Рэдакцыя
18 верасня 2010
|
2 верасня 2010 г. у Мінску пачаў сваю работу V Усходнееўрапейскі сімпозіум даследчыкаў Новага Запавета. Канферэнцыя з’яўляецца пятай сустрэчай, прысвечанай развіццю супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж праваслаўнымі, каталіцкімі і пратэстанцкімі даследчыкамі Новага Запавета. Папярэднія сімпозіумы праходзілі ў Румыніі (1998 г. 2000 г.), Балгарыі (2001 г.), Расіі (2005 г.). Тэма сёлетняга сімпозіума – гэта “Евангелічны вобраз Езуса Хрыста ў касцёльнай традыцыі і ў навуцы, прысвечанай даследаванню Бібліі”. Гэты форум паўстаў дзеля прадстаўлення ролі біблістыкі ў кантэксце сучаснай універсітэцкай навукі і яе сацыяльнага значэння ў сучаснай Еўропе.
Слова да семінарыстаў
6 верасня 2010 г. у мінскай архікатэдры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы ў інтэнцыі пачатку новага навучальнага года ў семінарыях. Арцыбіскуп звярнуўся да клерыкаў у гаміліі: “Разам з цаной, якую трэба заплаціць за прызванне, святара суправаджае таксама вялікая радасць, што служыць чалавеку і вядзе яго на сустрэчу з Богам. Радасць – гэта рэалізаваць справу збавення, здзейсненую на дрэве крыжа”.
Экуменізм
11 верасня 2010 г. у парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку (Віцебская дыяцэзія) упершыню адбылася экуменічная малітоўная сустрэча прадстаўнікоў трох Касцёлаў (рымска-каталіцкага, грэка-каталіцкага і лютэранцкага), што сабраліся з нагоды 20-ці годдзя супрацоўніцтва паміж Полацкам і нямецкім горадам Фрыдрыхшафэн.
Maгніфікат - 2010
11 верасня 2010 г. у Глыбокім завяршыўся VI Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм “Maгніфікат”.
Гран-пры атрымаў фільм “Дзённік горнага святара” (Monotrope, Італія). Аўтары сцэнарыю - Стэфано Саверыёні, П’етра Альбіна. Рэжысёр - Стэфано Саверыёні. Прыз атрымала лепшая тэлепраграма “Блакадная вера” (“Калекцыя Інакенція Іванова”, Расія). Аўтар сцэнарыю - Інакенцій Іваноў. Рэжысёры – Мар’яна Бірукова, Інакенцій Іваноў. Лепшы дакументальны фільм “Прытулак” (Грузінтэлефільм, Грузія) атрымаў прыз. Аўтар сцэнарыю і рэжысёр - Роланд Барашвілі.
Падрабязней аб фестывалі і яго выніках на старонцы фестываля www.signis.by

Першая Парафіяда Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі
З 18 да 21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбывалася першая парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У спаборніцтвах прынялі актыўны ўдзел 8 камандаў: з Маладзечна, Ракава, Дзяржынска, Каменя, Налібокаў, Дзераўной, Рочавіч і Івянца. Традыцыйна парафіяда падзялялася на тры часткі: тэатр, святыня і стадыён. Першае месца заняла каманда з Ракава.
VI Міжнародны фестываль “Magnificat'2010”
Сёлета Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм “Magnificat-2010” распачнецца 7 верасня ў Мінску, а затым працягне сваю працу ў Глыбокім, Удзеле і Івесі (Віцебская дыяцэзія). Завершыцца ён 11 верасня.
У гэтым годзе ў конкурсе прымуць удзел прадстаўнікі 15 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Аўстраліі, Харватыі, Італіі, Іспаніі, Германіі, Грузіі, Індыі, Канады, Літвы, Латвіі, Англіі. Праграма фестывалю абяцае быць вельмі насычанай і разнастайнай. Сёлета ў яе ўвайшлі 40 аўтарскіх прац: 28 дакументальных фільмаў, 7 анімацыйных і 5 тэлевізійных праграм. Адзін з анімацыйных фільмаў створаны маладымі аўтарамі з Латвіі і Беларусі ў межах міжкультурнага дыялогу. За шэсць гадоў на фестывалі было прадстаўлена больш за 270 творчых прац. У кантэксце хрысціянскага кінафоруму арганічна суіснуюць фільмы рэлігійнай і свецкай тэматыкі каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх аўтараў.Фестывалю папярэднічае конкурсны адбор дасланых прац. Акрамя гэтага, здзяйсняецца пераклад фільмаў і тэлепраграм на беларускую мову і робяцца дубліраваныя дыскі.
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм “Magnificat” існуе пад патранатам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Галоўная мэта фестывалю — гэта евангелізацыя грамадства, падтрымка агульначалавечых каштоўнасцяў працамі беларускіх і замежных майстраў кіно і тэлебачання, створанымі ў розных хрысціянскіх традыцыях.
Інфармацыя аб жыцці фестываля знаходзіцца на старонцы фестываля www.signis.by

Урачыстасці ў Браславе
22 жніўня 2010 г. браслаўскі санктуарый адзначыў вялікую падзею: першую гадавіну каранацыі цудоўнага абраза Божай Маці, Валадаркі Азёраў папскімі каронамі. Сёлета святкавалася 10-годдзе ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі. Урачыстаць супала таксама з V Дыяцэзіяльнай сустрэчай моладзі ў Браславе, IV Міждыяцэзіяльнай пілігрымкай сем’яў, аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў, сакрамэнтам Канфірмацыі.
Праграма ўрачыстых мерапрыемстваў у санктуарыі была вельмі насычанай. З 19 жніўня працягвалася маладзёжная сустрэча. 21 жніўня распачалася праграма для ўдзельнікаў IV Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў, якая ўключала ружанцовую малітву ў інтэнцыі сем’яў, удзел у святой Імшы з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў, канферэнцыю, Вяночак да Божай Міласэрнасці і сведчанні аб сваім жыцці сужэнцаў. Завяршылася праграма благаслаўленнем біскупа Антонія Дзям’янкі. Галоўныя ўрачыстасці распачаліся вечарам 21 жніўня. Увесь вечар, ноч і раніцу духавенства і вернікі маліліся перад цудоўным абразом Божай Маці, Валадаркі Азёраў. Святыя Імшы а 18-й, 24-й, 8-й і 11-й гадзінах цэлебравалі іерархі, якія прыбылі на ўрачыстаць: біскуп Антоній Коша з Малдавіі, арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі і біскуп Пётр Мальчук з Украіны, біскуп Войцех Поляк з Польшчы, біскуп Кірыл Клімовіч з Расіі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін. Падчас нядзельнай літургіі а 11-й гадзіне вернікі з розных парафій, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку, атрымалі сакрамэнт Канфірмацыі.

Урачыстасць Будслаўскай Божай Маці
Сёлетнія ўрачыстасці, якія прайшлі 1-2 ліпеня б.г. у Будславе пад дэвізам: “Марыя – выбраная дачка Нябеснага Айца”, пачалі падрыхтоўку ў духоўным плане да 400-годдзя абраза Божай Маці ў святыні ў Будславе. Чарговыя ўрачыстасці адбудуцца пад наступнымі дэвізамі: “Марыя – святыня Святога Духа”, “Марыя – Маці Збавіцеля”.
Наступныя артыкулы...
Старонка 1 з 9:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 80 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.