ГРОДНА
Серада,
22 студзеня
2025 года
 

Храналогія жыцця дыяцэзіі

   Дарагія Чытачы! Мы распачалі рубрыку “20 год Гродзенскай дыяцэзіі” 6 лютага 2011 года, каб кожнаму з Вас прыгадаць найважнейшыя падзеі з жыцця нашай дыяцэзіі. Безумоўна, гэтых падзей было ў некалькі разоў больш, а дзейнасць Святога Духа на прасторах нашай дыяцэзіі бясконцая. Трэба памятаць, што і сёння кожны з нас прымае свой удзел у напісанні новых старонак жыцця нашай дыяцэзіі. Мы ўсе абвяшчаем Божае Валадарства, давайце ж будзем адказнымі за Касцёл. Жадаем Вам бласлаўлёных, прыемных і радасных новых хвілін на сустрэчу з Панам у 2013 годзе.

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (39)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2010 год
   26 – 27 лістапада  -  Адбыўся VI Турнір па футболе ў Слоніме.
   6 – 8 снежня  - Кс. кард. Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна.
   8 снежня  -  Кс. кардынал Грахалеўскі ў гродзенскай катэдры ўдзяліў святарскія пасвячэнні 3 алюмнам Гродзенскай ВДС.
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (38)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2010 год
   19 верасня  -  У Слоніме адбылася ўрачыстасць 280-й гадавіны каранацыі абраза МБ Жыровіцкай. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый кс. абп Марцін Відовіч, гамілію прамовіў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   25 верасня  - У Поразаве адбылася ўрачыстасць 550-годдзя ўзнікнення парафіі. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Казімір Велікаселец.
   3 кастрычніка  -  У пабрыгідскім касцёле кс. Павел Салабуда адправіў інаўгурацыйную св. Імшу для членаў Душпастарства працаўнікоў СМІ.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (37)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2010 год
   13 чэрвеня  -  У Адэльску адбылося ўра­чыс­тае набажэнства з нагоды 520-годдзя парафіяльнага касцёла. На цэнтральнай вуліцы дзякуючы намаганням кс. Валерыя Быкоўскага і парафіян быў устаноўлены помнік св. Антонія.
   13 чэрвеня  - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч унёс рэліквіі св. Антонія ў парафію Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы.
   14 чэрвеня  -  Распачалася II Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (36)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2009 год
   Снежань  -  З’явіўся новы дыск семінарыйнага гурта AVE “Bóg się rodzi”.
       24 снежня  -  У раённым Доме культуры ў Іўі адбыўся VII Дэканальны конкурс калядак і пастараляў.

2010 год
   14 лютага  -  Кс. бп Аляксандр асвяціў Манаскі дом і касцёл у Гродне на Дзевятоўцы. У малітве прыняў удзел а. правінцыял Рышард Божэк.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (35)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2009 год
   26 верасня  -  Адбылося святкаванне 485-годдзя пабудовы касцёла ў Гнезна. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі ксяндзы біскупы Аляксандр Кашкевіч і Антоній Дзям’янка.
       3 кастрычніка  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў святыню ў Бердаўцы.
   4 кастрычніка  -  Ардынарый нашай дыяцэзіі асвяціў новую капліцу ў Субачах (дэк. Ваўкавыск).
   

Старонка 2 з 10:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  344

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.