Гродзенскі Касцёл. Падзеі 2010
Рэдакцыя
25 снежня 2010
|
28.12.2009 г. – 2.01.2010 г.Моладзь з акадэмічнага душпастырства “Open” і маладыя людзі з розных парафій нашай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў 32-ой Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Познані.
Кожны год па ініцыятыве Ватыкана 18 – 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. У гэтым годзе ён праходзіў пад дэвізам: “І вы – сведкі гэтага” (Лк 24, 48).
14 лютага 2010 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў манаскі дом аа. рэдэмптарыстаў і пабудаваны касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, які быў аддадзены для здзяйснення літургічных мэт. †
Наша Гродзенская дыяцэзія святкуе сваё 20-годдзе . У чарговых нумарах "Слова" мы будзем коратка расказваць пра гісторыю нашай дыяцэзіі, прыпамінаючы Вам, дарагія чытачы, пра найважнейшыя падзеі з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне. Успамінаючы гісторыю нашай дыяцэзіі, давайце памятаць пра тое, што мы таксама запісваем свае імёны на старонках нашай дыяцэзіі. Давайце даручаць Богу ў сваіх малітвах кс. біскупа Аляксандра і справы нашай дыяцэзіі.



Дарагія Чытачы!