ГРОДНА
Субота,
18 студзеня
2025 года
 

Храналогія жыцця дыяцэзіі

   Дарагія Чытачы! Мы распачалі рубрыку “20 год Гродзенскай дыяцэзіі” 6 лютага 2011 года, каб кожнаму з Вас прыгадаць найважнейшыя падзеі з жыцця нашай дыяцэзіі. Безумоўна, гэтых падзей было ў некалькі разоў больш, а дзейнасць Святога Духа на прасторах нашай дыяцэзіі бясконцая. Трэба памятаць, што і сёння кожны з нас прымае свой удзел у напісанні новых старонак жыцця нашай дыяцэзіі. Мы ўсе абвяшчаем Божае Валадарства, давайце ж будзем адказнымі за Касцёл. Жадаем Вам бласлаўлёных, прыемных і радасных новых хвілін на сустрэчу з Панам у 2013 годзе.

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (24)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2005 год
   23 чэрвеня  -  Ксёндз біс­куп назначыў кс. Юзафа Ста­неўскага рэктарам ВДС у Гродне.
   31 ліпеня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў 17 копій абраза Маці Божай Кангрэгацкай, якія наведалі парафіі ва ўсіх дэканатах нашай дыяцэзіі.
   28 жніўня  -  У Гродне, пры ўдзеле ганаровых гасцей і вялікай колькасці Божага люду, адбылася ўрачыстасць каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай. Урачыстасць узначаліў кс. кард. Казімір Свёнтэк.
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (23)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2005 год
   7 мая  -  У Смаргоні адбылася дэканальная сустрэча міністрантаў. У ёй удзельнічала каля 60-ці хлопцаў.
   24 мая  -  У межах падрыхтоўкі да каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне адбылася навуковая сесія. Урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы адправіў кс. кард. Станіслаў Нагі з Кракава.
   25 мая  -  Кс. кард. Станіслаў Нагі асвяціў вуглавы камень пад будаўніцтва касцёла Божай Міласэрнасці ў Гродне.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (22)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2005 год
  27 лютага  -  У Гродна прыехаў кс. абп Марцін Відовіч, Апостальскі нунцый у Беларусі. У катэдры была адпраўлена ўрачыстая святая Імша.
  3 сакавіка -  Кс. прэлат Казімір Шаняўскі падчас св. Імшы ў Радуні дзякаваў за 90 гадоў жыцця і 65 гадоў святарства.
  25 сакавіка  -  У Радуні адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. прэлат Казімір Шаняўскі.
   

Гродзенскі касцёл 2011 года: асобы і падзеі

Храналогія жыцця дыяцэзіі

   28 снежня – 1 студзеня  -  ў Ратэрдаме адбылася сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю братоў з Taize.
   1 мая  -  распачацце перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры.
   6 – 8 мая  -  Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранава.
   13 мая  -  ў касцёле Звеставання НПМ вернікі сталі сведкамі накладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (21)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2004 год
  5 верасня -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў Каталіцкі цэнтр, узніклы пры парафіі св. Міхала Арханёла, які павінен служыць душпастырскім мэтам супольнасці вернікаў.
   9 кастрычніка -  У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбыліся пасвячэнні дыяканату клерыка Андрэя Урублеўскага. Пасвячэнні ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   6 лістапада -  У Вароне (пар. Варняны, дэк. Астравец) кс. бп Аляксандр Кашкевіч у прысутнасці кс. б-па Антонія Дзям’янкі асвяціў адноўленую капліцу св. Юрыя.
  
   

Старонка 5 з 10:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.