ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

16 чэрвеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БОЖАЕ ЦЕЛА

❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай святы Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, прытуляе да сябе і абараняе ад усякага зла.
Рыцарства Беззаганнай і Кола адарацыі
 

2 чэрвеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу ў веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Няхай святы Заступнік і Маці Божая атуляюць Вас сваёй апекай, а Святы Дух асвячае святарскі шлях. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас. Няхай міласэрны Бог блаславіць Вашых бацькоў.
З малітвай вернікі з Крупава
   

19 мая 2019 года

Ад шчырага сэрца

УНЕБАЎШЭСЦЕ

❧✿❧
Паважанаму Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, як мага больш прычын для радасці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і добразычлівых людзей побач. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, выконваемая паслуга прыносіць задавальненне, а міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае Вас сваімі ласкамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

5 мая 2019 года

Ад шчырага сэрца

МБ ФАЦІМСКАЯ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, сілы, радасці, Божай дапамогі ва ўсіх душпастырскіх справах, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

21 красавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, а таксама паважаным Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу Юрыю Марціновічу, Ксяндзам Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнага запалу ў вядзенні людзей да Пана, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

7 красавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей. Няхай Бог шчодра бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці спадарожнічае ў жыцці!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

24 сакавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

ЗВЕСТАВАННЕ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай паслузе, шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць і сілы для абвяшчэння Божага слова.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

10 сакавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

sw jozef

❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя і радасцi на кожны дзень. Няхай міласэрны Бог узнагародзiць за адданую службу Яму і людзям ды дапамагае ў цяжкiя хвiлiны жыцця, а Маці Божая бласлаўляе на далейшыя гады нялёгкай святарскай паслугі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню і адкрытасць.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў г. Свіслач
   

24 лютага 2019 года

Ад шчырага сэрца

СВ. КАЗІМІР

❧✿☙
Шаноўнай Сястры Эўхарыі Гульбуй з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, ласка Пана і апека Найсвяцейшай Маці.
Сям’я Касцюшкаў
   

Старонка 9 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.