10 лістапада 2019 года
❧✿❧
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаю сардэчныя віншаванні.
Айцец Вiтольд – ён дапамог мне Калiсьцi Бога палюбiць. Яго казаннi ўсе я помню, Iх нельга проста так забыць. Калi на свята да касцёла Матуля клiкала мяне, Айцец Вiтольд быў, як анёлак, Ва ўсiм пярэчыў сатане. I хоць жыла тады з грахамi, Але, пачуўшы святара, Нiбыта думкі мае самi Пыталi: “Дзе знайсцi Айца?”. Айцец Вiтольд у слове кожным Пра Бога шчыра разважаў, I мне здавалася, што, можа, Бог сам нам праз яго казаў... Ён так хацеў, каб усе пазналi, Якое шчасце з Богам жыць. Каб Пана ў сэрцы ўсе трымалi, Маглi Ім моцна даражыць. Я помню ўсё, што Вы казалi. Адзiн з найлепшых Вы святар! Вы людзям грэшным памагалi Знайсцi святы Боскi алтар. З павагай Раіса Варонік
|