9 мая 2010 года
◊◊◊
Шаноўны Пастыр нашай дыяцэзіі, біскуп Аляксандр!
З нагоды Імянінаў і XIX гадавіны біскупскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем Вам ўсяго самага найлепшага. Няхай Змёртвыхпаўсталы Пан, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас на дальнейшую паслугу і заўжды акружае сваёй апекай, Вастрабрамская Божая Маці клапоціцца пра кожны дзень Вашага жыцця, а св. Аляксандр вядзе шляхам праўды. Няхай нястомная Вашая праца на Панскай ніве выдасць прыгожы плён, а самааддача, з якой Вы выконваеце сваю паслугу, будзе ўзорам для пераймання і для шматлікіх прызванняў. Мы ўдзячны Вам, дарагі Пастыр, што Вы - з намі, што няспынна клапоціцеся пра сваю аўчарню, для кожнага знаходзіце цёплае слова і мудрую параду. Няхай міласэрны Бог адорыць вас здароўем на дальнейшыя гады жыцця, дасць сілаў і цярплівасці, каб і далей годна служылі Богу і людзям, зробіць кожны дзень радасным і пагодным. Няхай у Вашым сэрцы пануе цішыня, а на твары – усмешка.
З малітвай – дыяцэзіяне
|
◊◊◊
З нагоды Імянінаў паважанага ксяндза Аляксандра Баклажца і былога пробашча Аляксандра Сасноўскага шчыра жадаем Вам радасці, сілы і стойкасці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, Божага благаславення, апекі Марыі Панны, поспехаў, усіх Божых ласкаў. Мы дзякуем за цярплівасць, дабрыню, веліч сэрца.
Удзячныя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Дарагі ксёндз Аляксандр Севасцьяновіч!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці.
Андрэй, Ірэна, Валянцін і бацькі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Захарэўскі!Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя на доўгія гады і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас у цяжкай і адказнай святарскай працы, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі і дапамагае заўжды і ўсюды. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і сціпласць, клопат пра людзей заўжды будуць узорам для пераймання. Мы дзякуем Вам за вялізную працу, цярплівасць, мудрыя парады і добрае чулае сэрца.
Вернікі з вёскі Буцілы, сем’і: Вянсковіч і Макарэвіч
|