17 кастрычніка 2010 года
◊◊◊
Паважаны ксёндз Пятрашка Алег!
Віншуем Вас з 30-годдзем з Дня нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, шчасця, сіл, стойкасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай добры Бог благаславіць Вас, адорыць пастаяннай сваёй ласкай і супакоем, а Божая Маці асвятляе Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці. Парафіяне з Лядска, з вёскі Еўлашы
|
◊◊◊
Наша каханая матуля і бабуля Стасюкевіч Святлана Браніславаўна!
Ад усяго сэрца віншуем Вас з 55-годдзем з Дня нараджэння. Няхай добры Бог шчодра адорвае Вас сваёй любоўю і благаславеннем. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, радасных хвілін у Вашым жыцці і спаўнення ўсіх мараў. Дзякуем за Вашую падтрымку і любоў. Дочкі Таццяна і Алена з сям’ёй
|