9 верасня 2012 года
◊◊◊
![]() Кс. Алег Канановіч на працягу апошняга года працаваў у рэдакцыі газеты “Слова Жыцця”. У маі 2012 г. згодна з рашэннем кс. б-па Аляксандра Кашкевіча быў накіраваны на вывучэнне дагматычнай тэалогіі ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт у Польшчы. Ад усяго сэрца дзякуем кс. Алегу за евангелізацыйную працу на старонках нашай газеты, за прысвечаны час і намаганні. Жадаем дароў Святога Духа і выдатных поспехаў у вучобе. Няхай Бог бласлаўляе Вас на далейшым святарскім шляху. Кс. Павел Салабуда з рэдакцыйным калектывам
|
◊◊◊
![]() Кс. Ян Раманоўскі па рашэнні кс. б-па Аляксандра быў накіраваны на дапамогу ў рэдакцыйнай працы газеты “Слова Жыцця”. У маі 2012 г. скончыў ВДС у Гродне. Выконвае абавязкі вікарыя ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. Кс. Яну жадаем плённай працы ў абвяшчэнні Хрыста на старонках нашай газеты. Няхай Бог адорыць Вас патрэбнымі дарамі ў выкананні новых абавязкаў на карысць Касцёлу і людзям. Кс. Павел Салабуда з рэдакцыйным калектывам
|