23 лістапада 2014 года
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай жыццё плыве ў радасці і супакоі, побач будуць сэрцы, адкрытыя на дабрыню, і рукі, заўсёды гатовыя дапамагчы, а Хрыстовае Евангелле няхай будзе Вашай пуцяводнай зоркай.Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе спрыяе на працягу яшчэ многіх гадоў, аптымізм ніколі не пакідае сэрца, побач будуць добразычлівыя людзі, св. Заступнік ахінае сваёй апекай, а Божы Провід вядзе па сцежках гэтага жыцця і дапаможа дайсці да Нябеснага Валадарства. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
|
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, поспехаў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю, на твары госціць усмешка, а душу ахінае супакой.



Дарагія Чытачы!