ГРОДНА
Серада,
14 мая
2025 года
 

Ад шчырага сэрца

19 красавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос напаўняе Ваша жыццё святлом і любоўю і суправаджае па цудоўным святарскім шляху. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў складаных жыццёвых момантах.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і добразычлівых людзей побач.
Вернікі з капл. Вердамічы
 

5 красавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай уваскрослы Хрыстос узмоцніць Вас для змагання са штодзённасцю, Святы Дух няхай адорыць усімі сваімі дарамі, а Маці Божая Вастрабрамская нястомна апекуецца Вамі кожны дзень і дадае сіл, каб крочыць наперад. Хрыстос сапраўды ўваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняе радасць, любоў і надзея, у душы жыве супакой, а з твару не сходзіць усмешка. Жадаем таксама моцнага здароўя, сіл, цярплівасці ў пастарскай паслузе і ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста! Радаснага Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

22 сакавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, усіх дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою і нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля словам і жыццём.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем найлепшых дароў Святога Духа, душэўнага супакою, суцяшэння ў смутку, цярплівасці на пастарскім шляху, а таксама нястомнай апекі Маці Божай з Вострай Брамы.
Апостальства “Маргарытка” з Беняконяў
   

8 сакавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай св. Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог няхай ахінае Вас сваім бласлаўленнем, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, прытуляе да сябе, абараняе ад усякага зла і бласлаўляе Вашу душпастарскую працу, а Анёл-ахоўнік няхай асцерагае заўсёды і ўсюды на працягу ўсяго жыцця.
З павагай і малітвай вернікі з пар. Заневічы
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і біскупскай паслугі. Няхай здароўе будзе моцным, супакой заўсёды жыве ў сэрцы, радасць не пакідае, а моц не слабее. Няхай св. Заступнік нястомна чувае, а Найсвяцейшая Панна Марыя – Маці ўсіх святароў – ахінае плашчом мацярынскай любові і вядзе па дарозе да свайго Сына – Езуса Хрыста.
Любячая мама разам з усёй сям’ёй
   

22 лютага 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог нястомна адорвае Вас сваімі дарамі і бласлаўленнем, каб кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі быў шчаслівы і напоўнены найлепшымі момантамі. Няйсвяцейшая Панна Марыя няхай ахінае Вас сваёй апекай і вядзе дарогай да Пана, а Дух Святы няхай нястомна спасылае на Вас свае дары.
Парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, побач заўсёды будуць зычлівыя людзі, а ў сэрцы жыве радасць, дабрыня, любоў і надзея. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а св. Заступнік няспынна вядзе па дарозе да збаўлення. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адамавічаў і Аўгустоўка
   

8 лютага 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды 1-й гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, моцы і трываласці на кожны дзень, непахіснай веры і надзеі, а таксама штодзённага аптымізму і супакою ў сэрцы. Няхай усемагутны Бог узмацняе і адорвае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца.
Любячая мама з сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус адорвае ўсімі ласкамі, пастарская паслуга будзе напоўнена моцай і дарамі Святога Духа, Маці Божая прытуляе да свайго мацярынскага сэрца, нястомна апекуецца і абараняе ад зла, а здароўе і цярплівасць няхай ніколі Вас не пакідаюць.
Члены Апостальства “Маргарытка” з пар. Ліда-Фара
   

25 студзеня 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды першай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, сіл і стойкасці на кожны дзень паслугі. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем мноства найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, штодзённай радасці, поспехаў у душпастарскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас сваім бласлаўленнем на кожны дзень, а св. Заступнік нястомна трымае ў сваёй апецы.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Галынкі
   

11 студзеня 2015 года

Ад шчырага сэрца

marka3-4

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, радасці на кожны дзень, моцнай веры, надзеі і любові ў жыцці. Няхай Пан Бог нястомна адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, а Маці Божая Вастрабрамская заўсёды мае ў сваёй мацярынскай апецы. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за асвячэнне нашай капліцы, дзе мы цяпер можам праслаўляць Пана, а таксама за памяць. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава ў Каробчыцах
◊◊◊
Дарагім Сёстрам Агнешцы, Аліцыі і Караліне з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем добрага здароўя, сілы ў пераадольванні цяжкасцей штодзённага жыцця, цярплівасці, непахіснай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, здзяйснення ўсіх таемных мар і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус на кожны дзень новага 2015 года! Дзякуем за спеў, дапамогу, апеку і любоў да кожнага дзіцяці.
Удзячныя вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
   

21 снежня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊

Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу
з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаю сардэчныя пажаданні дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй ласкай і адорвае добрым здароўем у штодзённым служэнні Богу і людзям.
З малітвай Ірына Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці дапаможніц чысцовым душам
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзам: Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму, Пробашчу Пятру Кубелю і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і святла Святога Духа. Жадаем Вам захаваць вернасць Богу і плённа працаваць на Яго вялікую хвалу.
Удзячныя вернікі з Крупава
   

Старонка 20 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  232

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.