6 верасня 2015 года
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца складаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, неабходных сіл для рэалізацыі Вашых планаў і намераў, аптымізму, як мага больш адкрытых і шчырых людскіх сэрцаў, моцнага здароўя на доўгія гады, каб кожны дзень святарскай паслугі прыносіў радасць, задавальненне і добры плён. Шчыра дзякуем за вялікую працу ў нашай святыні, за Вашу дабрыню, клопат пра кожнага з нас, за прыемную атмасферу і лагодную ўсмешку. Няхай з Вамі заўсёды будзе Ваш Анёл-ахоўнік.
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з Цудзенішкаў
|
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Казімір Мурава! З нагоды 55-годдзя перасылаем Вам свае сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, добрых і верных людзей на Вашым шляху, душэўнага супакою, усмешкі, сапраўднай радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай будзе Вашым Сябрам, а Панна Марыя прытуляе Вас да свайго сэрдца. Няхай добры Бог разгорне над Вамі сваю няспынную апеку, а служэнне Богу і людзям прынясе задавальненне і шчодры плён. Шчасці Божа і 100 гадоў!
З удзячнасцю былыя парафіяне
|