ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

24 студзеня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 la conversion de san pablo

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды 80-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем апекі Маці Божай, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Парафіяне і Апостальская група са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды 80-годдзя жадаю ўсіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі, Божага бласлаўлення, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, шчодрага плёну на Божай ніве, здзяйснення мар, а самае галоўнае – здароўя, шчасця і шмат сіл у душпастарскай паслузе.
З памяццю ў малітве Андрэй
 

10 студзеня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 chrzest panski

◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Яну Гавэцкаму, Вітольду Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, людской добразычлівасці. Няхай нованароджаны Божы Сын узмацняе Вас у пакліканні, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены людской дабрынёй і задавальненнем ад абранага жыццёвага шляху.
З удзячнасцю і павагай сям’я Езерскіх з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаным Айцам: Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Урублеўскаму, Віктару Бохану, Валерыю Мазюку, Эдуарду Пяцельчыцу жадаем радасных і добрых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін і поспехаў у новым годзе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады служэння Богу і людзям, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі атуляе плашчом сваёй мацярынскай дабрыні.
Апостальства “Маргарытка” і моладзь з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
   

27 снежня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 swieta rodzina

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, моцнага здароўя, нястомнасці ў душпастарскай працы, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат ласкаў ад Божага Дзіцяці, радасных свят, напоўненых супакоем, цеплынёй, павагай і дабрынёй, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
   

13 снежня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, дабрынёй, моцай, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё, што было запланавана, здзяйсняецца з дапамогай Бога і добрых людзей. Няхай душпастарская праца прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе падтрымкай у складаныя моманты.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай побач з Вамі заўсёды будзе Ваш Анёл-ахоўнік, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, аптымізму, моцнай непахіснай веры і надзеі. Шчасці Божа!
Моладзь з пар. Вярэйкі
   

29 лістапада 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай любові і міласэрнасці, а таксама напоўнены Яго шчодрымі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Воранава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Орсіку з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, а вера – непахіснай, з твару няхай не сыходзіць усмешка, а ў сэрцы заўсёды палае любоў да Бога і людзей навокал. Няхай Маці Божая – Маці святароў – ахіне Вас сваёй апекай і суправаджае па святарскім шляху, каб разам з Вамі і мы прыйшлі ў Валадарства Нябеснае.
Сям’я Спургяш, Бярозаўка
   

15 лістапада 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых Божых дароў і здароўя, радасці і сілы для штодзённай працы на карысць Богу і людзям. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўнай Яніне Утыры з нагоды 75-годдзя ад усяго сэрца жадаем штодзённай радасці, шчасця, душэўнага супакою, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама добрых людзей побач. Няхай моцная вера заўсёды будзе Тваёй надзейнай апорай у жыцці, любоў у сэрцы няхай суцяшае ў цяжкія хвіліны, а надзея на лепшае няхай не пахіснецца нават ад самых сцюдзёных вятроў. Няхай добры Бог бласлаўляе кожны Твой дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі.
Сям’я Утаўка: Юзаф і Зоф’я, дзеці і ўнукі
   

1 лістапада 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў працы, апекі міласэрнага Бога і св. Заступніка, дароў Святога Духа, добрых людзей побач. Дзякуем за прыклад веры і набожнасці.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку ў асаблівы дзень – Дзень імянін – жадаем шчасця, што плыве з Божай абранасці, шчодрых Божых ласкаў, даверу і надзеі ў Пану. Жадаем Вам несці Добрую Навіну, пашыраць радасць, надзею і любоў, быць знакам прысутнасці любячага Пана сярод Божага люду. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім шляху, дораць зычлівасць і дабрыню, а ўсемагутны Бог няхай спасылае свае дары.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
   

18 кастрычніка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 sw-szymon-i-juda

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добразычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за Вашу дабрыню і вялікае сэрца. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанай Сястры Ганне з нагоды Дня нараджэння высылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог праз нашыя малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, ахіне ласкай і дабрынёй. Няхай Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы разам з Вамі ідзем. Дзякуем Вам за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця.
Вучні 5 класа і іх бацькі з пар. Унебаўзяцця НПМ у Жалудку
   

4 кастрычніка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшага служэння, шчодрай Божай дапамогі і ажыццяўлення душпастарскіх планаў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкага святарскага служэння, а св. Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым алтаром. Няхай Святы Дух атуляе сваім святлом кожны дзень Вашага святарскага служэння, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Яго Маці прытуляе Вас да свайго сэрца. Дзякуем Вам за духоўную апеку, клопат аб нашай святыні і ўвагу да кожнага верніка нашай парафіі, за навуку, шчырую малітву і цярплівасць.
З малітвай і павагай парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, поспехаў і нястомнасці ў душпастарскай паслузе, штодзённай радасці, добразычлівасці ад людзей навокал, шчасця і душэўнага супакою. Няхай здзяйсняецца ўсё задуманае і рэалізуюцца ўсе планы. Няхай усемагутны Бог нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міжэрычаў
   

Старонка 18 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.