ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

29 мая 2016 года

Ад шчырага сэрца

 НАЙСВЯЦЕЙШАЕ СЭРЦА ПАНА ЕЗУСА

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 25-й гадавіны біскупскай паслугі ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя на кожны дзень, каб яшчэ доўгія гады кіраваць нашым мясцовым Касцёлам, сіл і стойкасці, каб супрацьстаяць выклікам сучаснага свету, нястомнай радасці, каб цешыцца з плёну сваёй паслугі, мудрасці, каб паспяхова пераадольваць перашкоды, якія на шляху да святасці расстаўляе злы, а таксама душэўнага супакою, аптымізму, нязгаснага запалу веры і любові. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Маці Божая ўзмацняе і апекуецца Вамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды юбілею біскупскага пасвячэння складаем сардэчныя пажаданні. 25 гадоў служэння – гэта 25 гадоў малітвы і ахвярнай працы. Гадавіна – добрая магчымасць для радасці і ўдзячнасці. Менавіта таму мы дзякуем усемагутнаму Богу за тое, што выбраў Вас нашым біскупам. Дзякуем Вам за настойлівасць у веры і ў нясенні Божага слова ўсім людзям. Жадаем Вам заўсёды быць поўным святла і моцы Духа Святога. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе бласлаўлёны, сэрца няхай напоўніцца сапраўднай радасцю, а штодзённае пастарскае жыццё будзе сонечным і шчаслівым. Жадаем таксама ўсіх Божых ласкаў і апекі Маці Божай Кангрэгацкай. Няхай Дух Святы ніколі не пакідае Вашае сэрца, а Збаўца вядзе па прыгожым, хоць і цяжкім, шляху пастарскага служэння.
З малітвай Апостальства “Маргарытка”
 

15 мая 2016 года

Ад шчырага сэрца

 СПАСЛАННЕ СВЯТОГА ДУХА

◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці і зычлівасці ад людзей навокал.
Шчасці Божа! Парафіяне са Студзенікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні здароўя, поспехаў і нястомнасці ў душпастарскай паслузе, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая Шкаплерная ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі і любові. Дзякуем за захаванне часцінкі гісторыі нашай краіны ў музеі, які Вы стварылі сваімі рукамі, за дабрыню і адкрытае сэрца.
З малітвай апостальства “Маргарытка”
   

1 мая 2016 года

Ад шчырага сэрца

 Унебаўшэсце Пана

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, нястомнай апекі святога Заступніка і Найсвяцейшай Маці, а таксама цеплыні і дабрыні ад людзей навокал і святла Святога Духа на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін і 25-й гадавіны біскупскай сакры перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі на доўгія гады, смутак няхай абмінае, а жыццё плыве ў радасці. Дзякуем Вам за працу, якую зрабілі ў нашай дыяцэзіі, і жадаем, каб Вы далей вялі нас да Бога!
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
   

17 красавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу і Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, мноства сіл, цярплівасці, нястомнага запалу ў душпастарскай паслузе і моцнага здароўя. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, клопат і працу, якія Вы прыкладаеце, каб наблізіць нас да Айца.
Вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі Вас не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог штодзённа адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Новага Двара
   

3 красавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 milosierdzie

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Алегу Буткевічу, Казіміру Велікасельцу Юрыю Касабуцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай радасць Уваскрасення напаўняе Вашыя сэрцы супакоем і любоўю і робіць Вас шчырымі апосталамі Праўды. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу на карысць нашай краіны, абвяшчэнне Божага слова і клопат аб кожным чалавеку.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Юрыю Касабуцкаму, Антонiю Дзям’янку, паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму, Айцу Казіміру Жылісу, Ксяндзам Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу, Валерыю Быкоўскаму, Аляксандру Мацкевічу, Віталію Дабраловічу, усім Ксяндзам Гродзенскай дыяцэзіі, усім Клерыкам Гродзенскай ВДС у цудоўны дзень Велікодных свят складаем шчырыя віншаванні і словы падзякі. Вы – апосталы Божыя і заўсёды знойдзеце спосаб накіраваць вернікаў на шлях праўды. Дзякуючы Вам, людзі становяцца больш добрымі і памяркоўнымі адзін да аднаго, імкнуцца загладзіць свае грахі добрымі ўчынкамі. Дай Бог Вам здароўя і доўгіх гадоў жыцця! Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а святыя Заступнікі заўсёды дапамагаюць.
Апостальства “Маргарытка” з гродзенскай Фары
   

20 сакавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат сіл, цярплівасці, безупыннай надзеі, нязгаснага запалу да працы, а ў першую чаргу – шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Радаснага Вялікадня!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін, Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай дары ўваскрослага Хрыста – супакой, радасць і надзея – напоўняць Вашае сэрца. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

6 сакавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 св. Юзаф

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, душэўнага супакою, усмешкі на твары, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і св. Антонія. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары, і за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай здароўе, шчасце і радасць заўсёды госцяць у Вашым доме, а ўсё, што не ад Бога, няхай ніколі не здолее прабіць сцяну веры і надзеі. Шчасці Божа!
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі
   

21 лютага 2016 года

Ад шчырага сэрца

 св. Казімір

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай пяшчоты, усемагутны Бог шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з капл. Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем шмат сардэчных пажаданняў здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць.
Вернікі з Адамавічаў
   

7 лютага 2016 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, а Божыя ласкі няхай сыходзяць на Вас няспынна. Чэрпайце радасць з кожнай хвіліны, цешцеся сваёй паслугай і заўсёды ўсміхайцеся сабе і людзям навокал. Шчасці Божа!
Сям’я Кагарка і іх дзеці, в. Навасёлкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Юбілею перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і намераў, стойкасці, моцы, добрых людзей побач, нязгаснага запалу да працы і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле навучання і выхавання гродзенскай курыі
   

Старонка 17 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  108

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.