ГРОДНА
Пятніца,
13 верасня
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншавальныя словы для "Слова"

Ад шчырага сэрца

20-годдзе для каталіцкага выдання ў нашым кантэксце – вельмі знач- ная дата. “Слова Жыцця” было заснавана ў гады рэлігійнага рэнесансу. Тады патрэба ў інфармацыі пра жыццё Касцёла была высокай, але і праз гады калектыў не толькі здолеў утрымаць свайго чытача, але і заваяваць аўтарытэт сярод іншых каталіцкіх мас-медый. Важна не спыняцца на дасягнутым, бо “motus est vita”, што з латыні значыць “рух – гэта жыццё”. Калі правесці аналогію з роляй газеты ў сучасным грамадстве, можна дадаць: рух аўдыторыі да Бога – ёсць сэнс жыцця любога каталіцкага СМІ. А ў ХХІ стагоддзі гэта, магчыма, яшчэ больш актуальна, чым два дзесяцігоддзі таму. Папа Францішак лічыць, што каталіцкія СМІ маюць вельмі складаную місію – садзейнічаць камунікацыі паміж людзьмі і пашыраць культуру сустрэчы. Вядома, што гэта можа адбывацца толькі пры наяўнасці шчырасці і жадання гаварыць праўду, пры адсутнасці кан’юнктурнасці, замкнёнасці, страху, цэнзуры і стэрэатыпаў, якія падрываюць здольнасць да сапраўдных евангельскіх зносін чалавека з чалавекам, чалавека з Богам... Застаецца толькі пажадаць Вам, дарагія супрацоўнікі “Слова Жыцця”, быць мужнымі, каб гаварыць сумленна і свабодна, адкрытымі, каб слухаць і чуць, несучы слова Евангелля – слова хрысціянскага жыцця, само жыццё!
 

12 сакавіка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
СВ. ЮЗАФА

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем натхнення Святога Духа на кожны дзень пастырскай паслугі, надзейнай апекі святога Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Ты атрымліваеш ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Мама і родныя
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай паслуга на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, усіх дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

26 лютага 2017 года

Ад шчырага сэрца

 ПАПЯЛЕЦ

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і цярплівасці, радасці і аптымізму на кожны дзень. Шчасці Божа!
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а святы Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Адамавічаў і Гродна-Аўгустоўка
   

12 лютага 2017 года

Ад шчырага сэрца

 СВВ. КІРЫЛ І МЯФОДЗІЙ

❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за тое дабро, што робіце для людзей, за разуменне і падтрымку. Жадаем шматлікіх дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Цешымся, што ведаем такога светлага чалавека. Шчасці Божа!
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень, а побач – добразычлівых людзей.
Сям’я Кагарка з дзецьмі, в. Навасёлкі
   

29 студзеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 Ахвяраванне Пана

❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў усіх Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай, шмат сіл, цярплівасці, нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе і моцнага здароўя на доўгія гады. Шчасці Божа!
Сям’я Заяц
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Галынкі
   

15 студзеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 Навяртанне апостала Паўла

◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Урбановічу і Артуру Валчкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, натхнення, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі дарамі і бласлаўленнем, дапамагае ў святарскай працы, а Маці Божая ахінае мацярынскай апекай, любоўю і ласкай.
Здзіслаў з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця. Няхай Дзіцятка Езус і Яго Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуюцца, ахінаюць цеплынёй сваіх сэрцаў, а побач будуць зычлівыя людзі. Дзякуем за шматгадовую працу ў нашай парафіі, шчырыя і мудрыя казанні. Няхай з твару ніколі не знікае ўсмешка. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
   

1 студзеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 СВЯТАЯ СЯМ'Я

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, Алегу Буткевічу, паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Безляповічу, Паўлу Скубе, Аляксандру Сямінскаму, Аляксандру Мацкевічу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Віталію Дабраловічу, Айцу Казіміру Жылісу, усім Ксяндзам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Рэктару і Клерыкам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў: здароўя на доўгія гады, Божай радасці на кожны дзень святарскай паслугі, добразычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу, сілы ў пераадоленні чалавечых слабасцей і жыццёвых перашкод. Няхай Святы Дух не пакідае, Маці Божая моцна трымае за руку, а святыя Заступнікі заўсёды будуць побач.
З малітвай, Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, паважаным Айцу Казіміру Жылісу, Ксяндзам Каралю Барнасю, Лешку Дамагале, Люцыяну Радомскаму, Андрэю Лішко, Марэку Занеўскаму, Пробашчу Тадэвушу Крыштопіку і ўсім Святарам, якія абвяшчалі Божае слова і здзяйснялі душпастырскую паслугу ў нашай святыні, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх ласк у штодзённым жыцці. Няхай Бог аберагае на працягу ўсяго жыцця і раз’ясняе над Вамі сваё аблічча, а Маці Божая апекуецца. Ад усяго сэрца дзякуем за шчырыя сэрцы і адкрытыя на кожнага чалавека душы. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт і зычлівыя парафіяне з капліцы Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
   

18 снежня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны бязмежнай любоўю Бога.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чысцовым душам
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Антонію Дзям’янку, Ксяндзу Пробашчу Віталію Цыбульскаму і ўсім Ксяндзам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння жадаем добрага здароўя, радасці, сіл, моцы Святога Духа, дабрыні і чуласці ад людзей побач, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыга- жэйшым шляхам да Пана. Дзякуем за мудрыя словы, шчырыя малітвы і навуку. Паважаны Ксёндз Біскуп Аляксандр, шчыра ўдзячныя Вам за скіраванне ў нашу парафію ксяндза Віталія. Вясёлых свят!
Удзячныя вернікі з парафіі св. Казіміра, Уселюб
   

4 снежня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 БЕЗЗАГАННАЕ ЗАЧАЦЦЕ НПМ

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шмат радасці, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці ў штодзённай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Пан Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанай Сястры Валерыі з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, поспехаў, добразычлівых людзей побач, апекі Маці Божай. Няхай Бог штодзённа дадае Вам сіл, аптымізму і надзеі на лепшае.
Сям’я Рудых
   

Старонка 15 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  110

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.