Як не падаць духам, калі не бачыш плёну малітвы?
а. Юрый Кулай OCD, Паводле ave-maria.by
29 красавіка 2018
|
Малітва павінна быць дыялогам з Богам, а не маналогам ці патрабаваннем. Малітва – гэта сяброўская размова з Тым, пра каго ведаем, што Ён нас любіць. Варта таксама памятаць, што хоць мы і з’яўляемся дзецьмі Божымі, але ж застаёмся стварэннямі недасканалымі, якія нават падчас малітвы падуладныя сваім упадабанням і суб’ектыўнасці. Менавіта таму Пан Езус, пакідаючы нам праз Апосталаў малітву “Ойча наш…”, змясціў у ёй словы “будзь воля Твая”. Каб малітва была плённаю, варта даверыць апошняе слова Найвышэйшаму, які ўсё ведае лепш за нас. У малітве трэба імкнуцца не столькі бачыць яе плады, колькі ўмацоўвацца ў веры, надзеі і любові. †