Вяночак да Божай міласэрнасці
кс. Алег Канановіч
31 сакавіка 2012
|
Гэтая малітва кожны дзень яднае мільёны людзей ва ўсім свеце. Штодзённа а 15-й гадзіне, у час смерці Езуса, вернікі паўтараюць словы Вяночка – малітвы, прысвечанай таямніцы Божай міласэрнасці. Як і кожны вянок, ён з’яўляецца зборам малітваў, якія паўтараюцца пэўную колькасць разоў і адлічваюцца на пацерках. У цэнтры гэтай малітвы знаходзіцца таямніца мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Той, хто моліцца Вяночкам да Божай міласэрнасці, звяртаецца да гэтай таямніцы як да крыніцы Божай ласкі, якая ацаляе свет і асобных людзей з граху і стану аддалення ад Бога. Найбольш распаўсюджаны Вяночак да Божай міласэрнасці быў перададзены с. Фаўстынай Кавальскай.
Гэты Вяночак у сваім асабістым аб’яўленні Езус Хрыстус прадыктаваў св. сястры Фаўстыне Кавальскай у Вільні 13-14 верасня 1935 года. Ён з’яўляецца адным з практычных малітоўных шляхоў увядзення ў жыццё Касцёла паслання аб Божай міласэрнасці, апісанага Сястрой у “Дзённіку”. Уваскрослы Езус удзяляе з хвалебнай раны свайго Сэрца ваду і кроў – сакраментальныя знакі новага жыцця і ачышчэння ад граху. †