Чаму трэба спавядацца перад ксяндзом?
кс. Ян Раманоўскі
20 ліпеня 2012
|
Часта таксама і сярод католікаў можна пачуць пытанні, якія датычаць сакраманту пакаяння. А дакладней, ці абавязкова трэба прызнавацца ў сваіх грахах перад ксяндзом, калі і так дараванне дае толькі Пан Бог? Ці не прасцей было б расказаць свае слабасці Богу і папрасіць Яго аб прабачэнні? Такое мысленне характэрна для пратэстанцкіх Цэркваў, якія не прызнаюць неабходнасці сакраментальнай пакуты, а толькі вызнаюць грахі перад Богам і выклікаюць акт жалю. Аднак у каталіцкім Касцёле абавязвае іншая практыка. Чалавек, які прыступае да сакраманту пакаяння, вызнае свае грахі перад Богам, прызнаючыся ў іх перад святаром, які з’яўляецца бачным пасярэднікам паміж чалавекам і Богам.
Сакрамант пакаяння ўстанавіў Пан Езус, калі скіраваў да сваіх апосталаў такія словы: “Ідзіце і адпускайце грахі, каму адпусціце, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян 20, 23). У іх мы ўжо бачым перадачу ўлады адпушчэння грахоў, якую Хрыстос удзяліў сваім апосталам. Гэта менавіта яны сталі пасярэднікамі ў сакраманце пакаяння паміж чалавекам і Богам, які прабачае. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што гавораць дакументы Касцёла аб сакраманце споведзі. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла тлумачыць: “Пакаянне, як і ўсе сакраманты, з’яўляецца літургічнай справай. †