Жыць, вучыць і выхоўваць па-хрысціянску
Алена Садоўская
08 ліпеня 2012
|
23 чэрвеня ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Лідзе адбылася ІІ Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў, на сённяшні дзень такая важная і неабходная. Мерапрыемства пацвердзіла, што яно запатрабавана, што знайшло водгук у сэрцах тых, хто імкнецца пачуць Божае слова, хто хоча жыць і працаваць па Божых законах. Тое, што настаўнікі і выхавацелі сабраліся другі раз, дае надзею і ўпэўненасць у тым, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі, будуць аб’ядноўваць кожны год усё больш і больш удзельнікаў і што ўсё большая колькасць педагогаў будзе звяртацца да Евангелля як да асноўнай крыніцы выхавання маладога пакалення.На сустрэчу сабралася каля 200 настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў, якія прыехалі абмяняцца вопытам і думкамі наконт таго, як выхоўваць дзяцей і весці іх да Хрыста, як перадаваць сваім выхаванцам глыбокую веру. Праграма мерапрыемства была насычанай і цікавай. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Юзаф Станеўскі, які адзначыў, што сапраўдны настаўнік не толькі фарміруе веды, але і выхоўвае сваёй любоўю, шчырасцю, адказнасцю і, перш за ўсё, глыбокай верай, той, якая “зыходзіць з табэрнакулюма”. З вуснаў рэктара ўсім прысутным былі перададзены прывітальныя словы і пажаданні плённай працы ад біскупа дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча. †
24 мая 2012 года ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, што знаходзіцца ў пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна, было свята – 20 гадоў, як ксёндз Ян Рэйшаль выконвае тут свой святы абавязак. Шмат віншаванняў, добрых пажаданняў, кветак. Гучыць арганная музыка, віншаванні ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, Жалудоцкага пасялковага Савета. На юбілеі былі і праваслаўныя святары: айцец Міхаіл са Шчучына, айцец Анатоль з Дзембрава, айцец Сергій з Ваўкавыска. З іх вуснаў – асобыя віншаванні.
З 13 па 20 мая ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах адбыліся святыя місіі. На працягу ўсяго года мы рыхтаваліся да гэтай падзеі праз малітву (пасля кожнай св. Імшы маліліся спецыяльнай малітвай аб місійных ласках. Гэтую малітву мы вывучылі на памяць).
К
Шляхі, якія мы абіраем, прыводзяць нас да нашай мэты, мары. Так, Гродзенскае каталіцкае душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў на чале з ксяндзом Антоніем Грэмзам у 10-ю гадавіну свайго існавання абрала шлях на Ватыкан, у самае сэрца Рыма.



Дарагія Чытачы!