Нагоды кранаць душу
Алена Блажэеўская
03 красавіка 2016
|

Як радуецца сэрца, калі бачу, што святыня напоўнена людзьмі, якія шукаюць ратунку ў сустрэчы з пакутуючым міласэрным Хрыстом. У нашым санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі гэта асабліва бачна. З розных куткоў ідуць і едуць людзі, каб з дапамогай Божых пасярэднікаў – цудоўных ксяндзоў Чэслава Паўлюкевіча і Андрэя Радзевіча – дакрануцца да Божай ласкі і адкінуць усё тое, што замінае быць бліжэй да Бога.
На рэкалекцыі ў Рось прыязджаюць вядомыя святары з розных краін. Імкнуся не прапусціць ніводнай хвіліны духоўных практыкаванняў, улавіць кожную думку, якая закрадаецца глыбока ў сэрца і ўплывае на жыццё.†