ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

Лісты чытачоў

Шчыра і аддана служыў Богу і людзям

Лісты чытачоў

17 снежня бягучага года прыпадае 20-я гадавіна смерці а. Станіслава Гаўліка – святара, які аднавіў рэлігійнае жыццё ў парафіі ў Жытомлі. Да гэтага мы, мясцовыя вернікі, ездзілі ў Гродна, Каменку, Лунна...
Ішлі гады – і сонца засвяціла нам! Аднойчы пазнаёміліся на жытамлянскіх могілках з а. Станіславам, які здзяйсняў там абрад пахавання. Звярнуліся да яго з просьбай рэгулярна адпраўляць у нас набажэнствы. І ён стаў прыязджаць з далёкіх Прывалкаў. Кожную нядзелю, нягледзячы на надвор’е. Хоць абслугоўваў яшчэ Азёры і Кашубінцы... Праз нейкі час сумеснымі намаганнямі мы разам з айцом абгарадзілі могілкі і пабудавалі капліцу.
    Дарэчы, хочацца заўважыць, што ўсё, да чаго святар прыкладваў руку, рабіў з вялікай ахвотай і запалам. Шчыра і аддана служыў Богу і людзям, не шкадуючы сябе. Яму не залежала, якой цаной будзе зроблена чарговая справа на хвалу Бога...
    А. Станіслаў застанецца ў нашай памяці назаўсёды. Няхай Усемагутны Пан за ўсё яму аддзячыць.
 

Адорваючы ружамі Каралеву Ружанца, лечыш раны Яе Сыну

Лісты чытачоў

Мне як настаўніцы часта даводзілася адведваць вучняў, каб запэўніцца, што яны жывуць у спрыяльных умовах і маюць добрыя адносіны ў сям’і. Аднойчы дзяўчынка па імені Аня сама запрасіла мяне дамоў. Я ведала, што вучаніцу выхоўвае дзядуля. Маці пакінула дачку, а таты не было.
...Дзверы адчыніў дзед Рыгор. У пакоі я звярнула ўвагу на стол, дзе знаходзіліся Біблія, распяцце, на якім вісеў незвычайны ружанец, і свечка. Падобную карціну на той час можна было ўбачыць нячаста. Дзядуля шчыра прызнаўся, што гэта рэчы, з дапамогай якіх ён выйшаў “з жыцця ў цемры на дарогу святла”. І шчыра распавёў пра сваё дзяцінства, якое правёў у інтэрнаце, навучанне ў тэхнікуме і празмернае жаданне разбагацець, з-за якога давялося апынуцца ў турме.
   

Вось-вось Езус падхопіць мяне...

Лісты чытачоў

У жыцці кожнага чалавека ёсць моманты, пра якія яму часам не хочацца ўспамінаць, а бывае, што пражытыя хвіліны жыцця навяваюць радасць...
У памяці паўстаюць дні майго дзяцінства. Прайшло яно ў г. п. Вялікая Бераставіца ля самаго касцёла Перамянення Пана. Памятаю, я глядзела праз акно на касцёльную вежу і па-дзіцячы наіўна думала, што праз яе з неба спускаецца Бог. Штодня я ядналася з Ім у малітвах, якім мяне навучылі бацькі.
    Узгадваецца вечар, калі я, шасцігадовая дзяўчынка, вярталася ад сяброўкі дамоў. На вуліцы гарэлі ліхтары. Раптам у рове, які быў ля самай касцёльнай агароджы, нешта заварушылася. Мяне агарнуў такі страх, што я нават не памятаю, як аказалася на тэрыторыі касцёла. Зачыніўшы брамку, думала, што гэта канец майго жыцця. У той момант мяне нібы нехта страсянуў. Погляд упаў на фігуру Хрыста. Мне здалося, што яна ажыла: вось-вось Езус падхопіць мяне сваімі распасцёртымі рукамі. Страх у адзін момант прапаў. Па целе пайшло цяпло, і на душы стала вельмі лёгка. Цяпер я разумею, што Бога трэба любіць усім сэрцам. Менавіта праз давер, па-дзіцячы чысты і наіўны, адчуваеш Яго ў сваім жыцці.
   

Вучыць любіць Бога і бліжняга

Лісты чытачоў

Ксёндз пробашч Здзіслаў Пікула служыць у дзятлаўскай парафіі зусім нядоўга: у жніўні споўніцца толькі два гады. За гэты невялікі прамежак часу напружанай святарскай працы ён заслужыў глыбокую павагу і любоў за тое, што сваім чулым сэрцам выпраменьвае святло, цяпло і ласку, дорыць людзям шчырую ўсмешку і любоў, цярпліва і настойліва вучыць любіць Бога і бліжняга.
Складаная, няпростая гэта справа – выхаваць вернікаў духоўна здаровымі і адказнымі. Ксёндз Здзіслаў здолеў стаць для нас добрым пастарам. Ён старанна вучыць ісці па шляху, які вядзе да паяднання з Богам, настаўляе няўмелых і падтрымлівае слабых, суцяшае засмучаных і наведвае хворых, бласлаўляе і моліцца за нас. Заўсёды падае прыклад глыбокай малітвы, мудрага слова і духоўнай моцы. Кожнае казанне пробашча насычана светлай любоўю да Бога, Радзімы, людзей. Словы святара напаўняюць нашыя сэрцы верай, надзеяй і любоўю да Пана Езуса Хрыста, за што мы яму вельмі ўдзячныя.
   

Нас моцна аб’ядноўвае вера

Лісты чытачоў

Так склалася, што я, узгадаваная на атэізме, выйшла замуж за паляка і прыехала жыць у Гродна. Першы касцёл, у які мне хацелася проста зазірнуць, быў Пабернардынскі. Я зайшла ўнутр. Цэлебравалася святая Імша. Надзіва, мяне не выгналі, ніхто нават коса не глянуў. Магчыма, таму што была добра прыкметная мая цяжарнасць.
У касцёле ўразіла ўсё: атмасфера, убранне, спакойны голас старэнькага ксяндза, людзі з уважлівымі выразамі на тварах... Напэўна, тады я ўпершыню ў жыцці спытала сябе: а ці сапраўды рэлігія такая, як нам яе прадстаўлялі на лекцыях па атэізме?
    Тады я і падумаць не магла, што калісьці прыму каталіцкую веру, што з мужам пройдзем спецыяльны катэхетычны курс навучання, здадзім экзамен і возьмем шлюб у Фарным касцёле, што нашы дзеці прыступяць у Пабернардынскім касцёле да Першай Камуніі, і ўсёй сваёй дружнай сям’ёй мы станем парафіянамі гэтага касцёла.
   

Старонка 8 з 19:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.