Вазьміце адказнасць за сябе...
Ірэна, г. Гродна
26 сакавіка 2017
|
У адну з субот у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбылася чарговая штомесячная малітоўная сустрэча. У гэты раз яна была прысвечана тэме пакаяння.Пробашч парафіі кс. Віктар Ханько на пачатку пропаведзі разважаў над радкамі з Евангелля: “Не кожны, хто кажа Мне «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але хто выконвае волю Айца Майго Нябеснага” (Мц 7, 21). Святар нагадаў прысутным пра тое, што само знаходжанне ў касцёле, так званая “рэлігійнасць” і нават малітва не з’яўляюцца праявай жаданых адносін з Богам, якіх Ён прагне. Важны матыў. Кс. Віктар казаў пра 3 магчымыя прычыны для малітвы: страх, боль і “так робяць іншыя”. У той час як адзіным Богу заўгодным матывам з’яўляецца любоў. Вось закахаўся неахайны хлопец – і змяніў свае звычкі, стаў сачыць за сваім знешнім выглядам. На гэта паўплывала не незадаволенасць бацькоў ці ціск з боку акружаючых, а менавіта любоў да дзяўчыны. Таксама і для хрысціяніна матывам да кожнага дзеяння павінна быць любоў. †
Дзмітрый, 42 гады. Жанаты, мае дваіх дзяцей. Па прафесіі інжынер-праграміст. Зараз у водпуску па доглядзе за малодшым сынам. Алкаголь пакаштаваў яшчэ ў школе. Паступова прызвычаіўся. Ва ўніверсітэце з-за “гулянак” пачаў прапускаць заняткі, пазней – працу. Намагаўся кінуць піць сам. Хапала максімум на некалькі месяцаў. За плячыма тры кадзіроўкі. Восенню бягучага года вырашыў звярнуцца ў Гродзенскі абласны клінічны цэнтр “Псіхіятрыя-наркалогія”, таму што ясна ўсвядоміў: трэба лячыць не цела, а псіхіку. Ва ўстанове залежнаму ад алкаголю прапанавалі прайсці праграму лячэння працягласцю 28 дзён. Ці атрымаецца ў Дзмітрыя пачаць нармальнае жыццё, вярнуць давер акружаючых і ўласны душэўны супакой?



Дарагія Чытачы!