Шылавічы
Паводле архіва Гродзенскай дыяцэзіі
25 красавіка 2014
|
Дэканат Ваўкавыск
Першую фундацыю на заснаванне тут каталіцкай святыні зрабілі Ганна, Зоф’я і Каміла Крупскія ў 1511 г. Новазбудаваны драўляны касцёл быў асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. У 1544 г. Ганна з Крупскіх Радагоская аднавіла першапачатковы фундуш. Пасля Крупскіх Шылавічы належалі Вольскім, Весялоўскім, потым кляштару брыгідак з Гродна.
Калі першую святыню ў 1600 г. знішчыў пажар, Крыштаф Вольскі разам з жонкай Барбарай аднавілі касцёл. У лістападзе 1620 г. касцёл пад гістарычным тытулам Найсвяцейшай Тройцы кансэкраваў віленскі біскуп-суфраган Абрахам Война. Інтэр’ер святыні ўпрыгожвалі тры алтары. Галоўны быў двух’ярусным, над абразом Найсвяцейшай Тройцы знаходзіўся абраз Маці Божай (алтар асвечаны разам з касцёлам). Бакавыя алтары былі прысвечаны Беззаганаму Зачаццю Найсвяцейшай Панны Марыі і Пану Езусу (асвечаны ў ліпені 1660 г.).
У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічала альтарыя, парафіяльная школа, шпіталь, які фундавала Аляксандра з Сабескіх Весялоўская.
У 1807 г. намаганнямі тагачаснага пробашча кс. Францішка Цыбульскага драўляны касцёл быў адноўлены, таксама ў левым куце касцёльнай агароджы была пабудавана драўляная чацверыковая трох’ярусная вежа-званіца, а сама агароджа з трохпралётнай цаглянай брамай была грунтоўна адноўлена. †