Сурвілішкі
Паводле архіва Гродзенскай дыяцэзіі
07 снежня 2014
|
Дэканат Іўе
Парафіяльны касцёл (з XVI ст. у складзе Ашмянскага дэканата) пазначаны тут, ва ўладаннях роду Сурвілаў, як дзеючы яшчэ ў 1500 г. Па іншых звестках, заснаваны ў 1510 г. Асвечаны пад тытулам св. Яна.
У сярэдзіне XVI ст. маёнтак Сурвілішкі быў падзелены паміж Сурвіламі і Гайкамі, пры гэтым на сваёй палове Ян Гайка (памёр не раней 1569 г.), кашталян берасцейскі і стараста трабскі, вырашыў пабудаваць асобны касцёл, аднак так і не паспеў гэтага зрабіць. Волю памерлага выканала яго жонка Ружа з Жычылаў, збудаваўшы святыню ў 1591 г. Новы касцёл быў асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. У 1603 г. святыню ўпасажыў Богдан Карызна. У той час пры касцёле дзейнічала альтарыя.
Пазней касцёл св. Яна больш не ўзгадваецца (верагодна, струхнелую святыню разабралі і вырашылі не аднаўляць, таму што мясцовым парафіянам хапала і аднаго касцёла), а касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў другой палове XVIII ст. быў рэканструяваны ў стылі барока і працягваў дзейнічаць далей. Паволе іншых звестак, на пачатку ХХ ст. коштам парафіян быў пабудаваны новы касцёл, але хутчэй за ўсё адбылася толькі значная рэканструкцыя святыні. †