Воранава
Паводле архіва Гродзенскай дыяцэзіі
23 жніўня 2015
|
Дэканат Радунь
Паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў XVI ст. пад назвай Балотна, Блотна – ад мясцовай рэчкі Балатнянка, якая сёння ўжо ператварылася ў ручай. На пачатку XVII ст. гэта ўжо мястэчка, таксама ўзгадваецца як Верэнова, Воранаў. Належала Гаштольдам, Масевічам, Зарэцкім, Сцыпіёнам.
Касцёл быў заснаваны тут у першай палове XVI ст. па фундацыі магната Гаштольда, тагачаснага ўладальніка Блотны. Новы драўляны касцёл на цэнтральнай плошчы мястэчка быў пабудаваны ў 1705 г. на сродкі мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Яна Масевіча, святыня была асвечана пад тытулам святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.
У XVIІІ ст., калі Воранава было ва ўладанні роду Сцыпіёнаў, мястэчка атрымала статус цэнтра староства. У 1735 г. кашталян смаленскі і ўладальнік Воранава Ян Сцыпіён дэль Кампа (+1738, ён жа фундатар дамініканскага кляштара ў Канюхах Ваўкавыскага дэканата) і ягоны сын Юзаф, староста лідскі, адкрылі тут школу і калегіюм ордэна піяраў. Па фундацыі воранаўскаму кляштару ў маёмасць перадаваўся маёнтак Лапацызна з вёскай Вільканцы і ахвяравалася 50000 злотых. Аднак праз 20 гадоў, у 1756 г., па распараджэнні адукацыйнай камісіі піяры былі пераведзены ў Ліду. †