Канвелішкі
Паводле архіва Гродзенскай дыяцэзіі
01 лістапада 2015
|
Дэканат Радунь
Паселішча вядома з дру-гой паловы XVIІ ст. як маёнтак Калвелішкі ў Ашмянскім павеце, які належаў роду Пражмоўскіх і ў склад якога ўваходзілі вёска Калвелішкі і мястэчка Смолінск (пазней Канвалішкі). Смолінскі касцёл адзначаны ў 1738 г. як ужо дзеючы і прыпісаны ў якасці капліцы да беняконскай парафіі. Гэта была пабудаваная ў выгля-дзе цэнтрычнай, хутчэй за ўсё васьміграннай ратонды святыня. У алтары святыні быў змешчаны абраз св. Ганны. У канцы ХІХ ст. капліца па невядомых прычынах стаяла зачыненая.
У 1808 г. Мікалай Янкоўскі, канонік мінскай катэдры і тагачасны ўладальнік вёскі, сумесна са сваімі пляменнікамі Амброзіем і Алойзам Янкоўскімі, зафундавалі тут самастойную парафію і касцёл, кансэкраваны пад тытулам св. Мікалая 28 жніўня 1809 г. Дзвюхвежавая святыня была пабудавана з сасны над каменнай крыптай – родавай пахавальняй роду Янкоўскіх. Першымі тут былі пахаваны тры фундатары касцёла – Мікалай Янкоўскі (+1821), Амброзій, маршалак шляхты ашмянскай (+1828) і Алойзы, ветэран польскага войска (+1840). У галоўным алтары было змешчана вялікае разьбянае Укрыжаванне. †