Мінойты
Паводле архіва Гродзенскай дыяцэзіі
07 лютага 2016
|

У 1920-я гады тут арганізавалася каталіцкая супольнасць, намаганнямі і на сродкі якой на ўсходняй ускраіне вёскі з 1927 года пачалося будаўніцтва касцёла, які спачатку атрымаў статус філіяльнага ад лідскай парафіі. Святыня пабудавана з дрэва без асаблівых стылёвых архітэктурных рыс. У 1929 годзе тут ужо была заснавана самастойная парафія. Касцёл быў асвечаны 28 ліпеня 1929 года пад падвойным тытулам – Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі.
Касцёл уяўляе сабой трохнававую аднавежавую святыню, накрытую двухсхільным металачарапічным дахам, над алтаром – шатровая сігнатурка. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. Уваход пазначаны прытворам. †