ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Парафіі і святыні

Касцёлы Гродна: якімі іх бачаць экскурсаводы

Парафіі і святыні

Горад над Нёманам лічыцца “самым еўрапейскім” у Беларусі і займае асаблівае месца сярод культурна-гістарычнай спадчыны краіны. Турысты яго любяць і актыўна сюды прыязджаюць. З задавальненнем шпацыруюць па старых вуліцах, дзе адчуваецца подых мінуўшчыны, знаёмяцца з багаццем старадаўніх славутасцей. Можна з упэўненасцю сказаць, што ніводная экскурсія не абыходзіцца без наведвання візітнай карткі горада – каталіцкіх храмаў, адметных прыгажосцю архітэктуры і багаццем гісторыі. У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” прапануем зірнуць на гродзенскія касцёлы вачамі вядомых гісторыкаў і экскурсаводаў Андрэя Вашкевіча і Яўгена Махнача.
Катэдральная базіліка
   св. Францішка Ксаверыя

    Несумненна, кожнага, хто наведвае горад, цікавіць адзін з самых прыгожых і найлепш захаваных касцёлаў у Беларусі – частка буйнога езуіцкага комплексу, паўсталага ў цэнтры Гродна ў XVII–XVIII стагоддзях.
 

Больш за паўвека без славутага храма

Парафіі і святыні

55 гадоў таму была зруйнавана Фара Вітаўта – адна з найпрыгажэйшых каталіцкіх святынь Беларусі. Неад’емная частка гродзенскай ідэнтычнасці праіснавала ў розных архітэктурных варыянтах 600 гадоў. Перажыла пажары і войны. Знішчана ў мірны час у ноч з 28 на 29 лістапада 1961 года.
Рашэнне пра разбурэнне храма было прынята на пасяджэнні гарвыканкама. Яго мэтазгоднасць тлумачылася планам “генеральнай забудовы горада”. На самой жа справе галоўная прычына такога рашэння – моцнае раздражненне партыйных кіраўнікоў колькасцю храмаў у цэнтры горада.
    Знішчыць святыню вырашылі з дапамогай узрыўчаткі. Працу даручылі спецыялістам з Ленінграда, якімі кіравала маладая дзяўчына. Калі справа была зроблена, па горадзе пайшлі чуткі, быццам тая моцна захварэла. “Гэта Божае пакаранне”, – перагаворваліся мясцовыя жыхары.
    На месцы велічнай Фары засталіся толькі руіны. Навакольныя вуліцы пакрыў чырвоны пыл. Гродзенцы, якія былі сведкамі страшнай падзеі, успамінаюць, што касцёл нібыта страшнай рукой быў падняты ўверх, а потым на вачах пачаў таяць. “Добра памятаю той дзень, – звяртаецца да мінулых падзей у дакладзе на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. – Я ехаў на аўтобусе ў школу. На Савецкай плошчы нехта сказаў: «Усё, касцёла няма»...
   

Лямус пабрыгіцкага кляштара дачакаўся рэстаўрацыі

Парафіі і святыні

Каб стаць прывабным турыстычным аб’ектам горада над Нёманам, унікальны помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства будзе аднаўляцца цягам трох гадоў. Курыраваць рэстаўрацыю самай старой драўлянай пабудовы на тэрыторыі Беларусі будзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Як заўважаюць спецыялісты, галоўная задача – не нашкодзіць, а захаваць тое, што ёсць.
Без адзінага цвіка
    Драўляны лямус, размешчаны на тэрыторыі комплекса пабрыгіцкага кляштара ў Гродне, уяўляе сабой двухпавярховы будынак з балюстрадай і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны на бутавым падмурку ў традыцыях беларускага народнага дойлідства: з масіўных усечаных брусоў, без выкарыстання клямараў і металічных цвікоў.
    Да сённяшняга дня няма адзінага меркавання наконт дакладнай даты пабудовы гэтага помніка архітэктуры. Паводле некаторых крыніц, драўляны будынак быў узведзены ў 1630 годзе. Аднак, як зазначае кс. Антоній Грэмза, рэктар пабрыгіцкага касцёла, датаванне пабудовы лямуса першай паловай ХVII стагоддзя – яўнае перабольшванне. “Магчыма, гэтая лічба з’явілася па прычыне таго, што некаторыя даследчыкі звязалі будаўніцтва лямуса з будаўніцтвам самаго пабрыгіцкага кляштара, – гаворыць кс. Антоній. – Акурат на пачатку ХVII стагоддзя па запрашэнні маршалка ВКЛ Крыштафа Весялоўскага ў Гродна прыбылі першыя манахіні брыгіткі. Захаваліся звесткі з 1634 го- да, згодна з якімі сёстры жылі ў драўляным доме. Але гэта наўрад адна і тая ж пабудова”.
   

Ліда-Фара

Парафіі і святыні

lida-fara1Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Дэканат Ліда
Прывілей на заснаванне ў Лідзе парафіяльнага касцёла быў падпісаны каралём Ягайлам 17 ліпеня 1387 г. у лідскім замку. Але першы драўляны касцёл, пабудаваны на падзамчышчы, згарэў у 1392 г. падчас нападу крыжакаў. Адбудаваную святыню 3 чэрвеня 1397 г. асвяціў пад падвойным тытулам св. Францішка і Святога Крыжа першы віленскі біскуп Андрэй Васіла. Апекаваліся касцёлам францішканцы. У 1406 г. касцёл быў зноў спалены пры нападзе на горад смаленскага князя Юрыя Святаслававіча, а ў 1414 г. адноўлены і асвечаны пад трайным тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі, Усіх Святых і Святога Крыжа. У 1466 г. францішканцы пакінулі Ліду.
   

Ліда-Маладзёжны

Парафіі і святыні

Касцёл Божай Міласэрнасці
Дэканат Ліда
Парафія заснавана ў 1994 г. У маі гэтага ж года вернікі ўсталявалі на ўездзе ў мікрараён Маладзёжны крыж і хутка збудавалі часовую капліцу, якая была асвечана 4 снежня. У чэрвені 1995 г. пачалі капаць катлаван пад фундамент будучай святыні ў стылі пост-мадэрнісцкіх трактовак неабарока. Касцёл пад тытулам Божай Міласэрнасці быў узведзены паводле праекта архітэктара Арманда Скаўроньскага і інжынера Гераніма Паўлоўскага з Зялёнай Гуры (Польшча).
 
  Касцёл уяўляе сабой асіметрычную трохнефную базіліку з трансептам (утвораны рознымі ў архітэктурным плане капліцамі), прамавугольнай апсідай з сегментарнай алтарнай сцяной, фланкаванай дзвюма сакрыстыямі. Правы вугал галоўнага фасада святыні адзначаны асіметрычнай велічнай трох’яруснай вежай-званіцай.
   

Старонка 6 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.