Парафія ў Зарачанцы
Андрэй Вашкевіч
25 кастрычніка 2020
|
У вёсцы быў адзін з самых вялікіх рэлігійных пратэстаў у СССР.
Стаго
ддзе таму на карце Гродзенскай вобласці можна было ўбачыць некалькі месцаў з назвай Баля. Гэта былі Баля Вялікая, цэнтр гміны, маёнткі Баля Сухая і Баля Каўнацкая, вёска Баля Сольная. Але найбольш важным пунктам з такой назвай была парафіяльная вёска Баля, якая ў XIX стагоддзі стала Царкоўнай, а ў першай палове ХХ – Касцёльнай. У гады барацьбы з рэлігіяй вёска была пазбаўлена сапраўднага імя, атрымаўшы празаічную назву Зарачанка.
Баля была адным з самых старажытных паселішчаў у ваколіцах Гродна. Гэтая назва мае балтыйскае паходжанне і перакладаецца як “балота” або “бруднае месца”. Першая згадка пра Балю адносіцца да 1480 года, калі вёска адносілася да прыхода праваслаўнай царквы свсв. Барыса і Глеба ў Гродне. У 1526 годзе ў Балі быў заснаваны праваслаўны прыход, пры царкве арганізаваны шпіталь для хворых і састарэлых. †
ддзе таму на карце Гродзенскай вобласці можна было ўбачыць некалькі месцаў з назвай Баля. Гэта былі Баля Вялікая, цэнтр гміны, маёнткі Баля Сухая і Баля Каўнацкая, вёска Баля Сольная. Але найбольш важным пунктам з такой назвай была парафіяльная вёска Баля, якая ў XIX стагоддзі стала Царкоўнай, а ў першай палове ХХ – Касцёльнай. У гады барацьбы з рэлігіяй вёска была пазбаўлена сапраўднага імя, атрымаўшы празаічную назву Зарачанка.Баля была адным з самых старажытных паселішчаў у ваколіцах Гродна. Гэтая назва мае балтыйскае паходжанне і перакладаецца як “балота” або “бруднае месца”. Першая згадка пра Балю адносіцца да 1480 года, калі вёска адносілася да прыхода праваслаўнай царквы свсв. Барыса і Глеба ў Гродне. У 1526 годзе ў Балі быў заснаваны праваслаўны прыход, пры царкве арганізаваны шпіталь для хворых і састарэлых. †

длегласць паміж касцёламі – 4 кіламетры, таму на святы тут званы гучаць удвая грамчэй.
ачынаем цыкл публікацый, прысвечаных гісторыі каталіцкіх парафій Гродзеншчыны. Будзем паволі рухацца ад Гродна ў розныя бакі і даведвацца самае цікавае не толькі пра парафіі, але і пра населеныя пункты, дзе яны размяшчаюцца.
ёлета наша парафія Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках (дэканат Астравец) адзначае нямала юбілейных дат. 210 гадоў таму быў узведзены касцёл, які падчас Першай сусветнай вайны згарэў у пажары. Мінула 90 гадоў, як яго нанова выбудавалі ды асвяцілі, і 30 гадоў, як святыня была вернута католікам пасля адабрання савецкімі ўладамі. А яшчэ супала, што пробашч кс. Алег Шпень святкуе 20-годдзе сваіх святарскіх пасвячэнняў. Столькі нагод для радасці!
Касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі) з’яўляецца найстарэйшым у горадзе і ўваходзіць у дзясятку старэйшых касцёлаў дыяцэзіі. Да 400-годдзя кансэкрацыі святыні прапануем увазе чытачоў “Слова Жыцця” некалькі вядомых і малавядомых фактаў пра пабернардынскі касцёл.



Дарагія Чытачы!