Касцёл адшукання Святога Крыжа (Пабэрнардынскі)
Рэдакцыя
19 кастрычніка 2010
|

Хутчэй за ўсё, манахі-бэрнардзінцы прыбылі ў Гродна пад канец XVI ст. Справа будовы касцёла ажыла ў 1586 г., калі кароль Стэфан Баторый пацвердзіў вялікакняжаскі падарунак, і пачала набіраць рэальныя формы толькі ў 1595 г., калі пробашч Фарнага касцёла ў Гродне Канапацкі Фабіян звярнуўся да правінцыяла бэрнардзінцаў Гансёрка Бэнэдыкта з просьбай прыняць ахвяраванні. Сакалінская-Друцкая Ганна ахвяравала ім тэрыторыю даўнейшых каралеўскіх стайняў. Менавіта там бэрнардзінцы маглі ўзвесці часовы драўляны касцёлік Святога Крыжа. †