Касцёл Унебаўзяцця НПМ у Адэльску
Антон Шыдлоўскі
06 сакавіка 2011
|
Дэканат Гродна-Захад
Драўляны касцёл Унебаўзяцця НПМ у Адэльску быў заснаваны ў 1490 г. Яго фундатарам быў польскі кароль Казімір IV. Святыня была збудавана ў форме крыжа, мела адну вежу. У 1674 яе кансэкраваў кс. біскуп суфраган Слупскі. З 1862 г. пры ёй была капліца Клімаўка, якая мела капелана; яе скасавалі ў 1866 г. У 1874 г. касцёл аднавілі. У 1781 г. парафія налічвала 4319 вернікаў.
Адэльская парафія была вельмі вялізная. У яе склад уваходзілі 3 гарады: Адэльск, Крынкі і Кузніца. Кіраваў парафіяй адэльскі пробашч кс. Павел Цехановіч, які адначасова быў капеланам караля Жыгімонта, а душпастырскую апеку ў Адэльску і Крынках ажыццяўлялі за яго так званыя камендары (накшталт сённяшніх вікарыяў). †